Багатырэвічы. Помнік Яну і Цэцыліі, і сядзіба Міневічы.
Сядзіба
Беларусь, Гродзенская вобл., Мастоўскі район, Багатырэвічы.
0
77
10.02.2025
Апісанне
У Мастоўскім раёне ў мястэчку Багатырэвічы знаходзіцца помнік легендарным літаратурным героям Яну і Цыцыліі і парэшткі сядзібы Міневічы.
Напрыканцы 19 стагоддзя сюды ў сядзібу часта прыязжала і падоўгу жыла ў сваіх сваякоў Каменскіх вядомая беларуская і польская пісьменніца Элаіза Ажэшка. Тое, што яна тут бачыла - прыроду, людзей, абрады і традыцыіі, чула шматлікія паданні і легенды - лягло ў аснову яе рамана «Над Нёманам».
Да нашага часу на беразе Нёмана захаваліся гаспадарчыя пабудовы і парк ад сядзібы, а таксама помнік першым жыхарам Багатырэвічаў Яну і Цэцыліі.
Катэгорыі

Крушня

Гістарычнае

Паркавая зона

Літаратурны
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.5119957
Даўгата: 24.1537792
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
10.02.2025
Багатырэвічы. Помнік Яну і Цэцыліі, і сядзіба Міневічы.
У жывапісным мястэчку Багатырэвічы Мастоўскага раёна на беразе ракі Нёман знаходзіцца помнік літаратурным Героям Яну і Цэцыліі і парэшткі сядзібы Каменскіх.
Сядзіба ў пачатку 19 стагоддзя належыла Іосіфу Каменскаму і яго жонке Разаліі. З 1845 года спадкаемцамі сядзібы сталі іх дзеці. Маёнтак уключаў у сябе некалькі вёсак і фальваркаў. Мелася 314 сялян і 1207 дзесяціны зямлі. Напрыканцы 19 стагоддзя гаспадаром сядзібы быў Іван Каменскі, які браў удзел у паўстанні 1863 года і быў сасланы на катаргу. Пасля Сібіры Каменскі вярнуўся на радзіму ў радавую сядзібу, якая далей належыла яго дачке Станіславе. У 1901 годзе яна пабралася шлюбам з Клемансам Стржалкоўскім.
Сядзіба роду Каменскіх знаходзілася на прыгожым, маляўнічым беразе Нёмана і ў час анцірасійскага паўстання 1863 года была зпалена. Затым яе аднавілі. Быў пабудаваны сядзібны дом з 4 пакоямі і салонам. Будынка не стала пасля 1949 года. Быў вялікі гаспадарчы двор у які ўваходзілі млын, стайня, вазоўня, бровар і іншыя пабудовы. Авец мелася 700 галоў. Бровар за 5 месяцаў выпрацоўваў 5 тысяч вёдзер віна.
У сядзібу да сваіх сваякоў часта, пачынаючы з 1881 года, прыязжала вядомая пісьменніца Элаіза Ажэшка, якая працавала ў той час над сваім творам «Над Нёманам». Для пісьменніцы адвялі самы вялікі пакой у доме, дзе быў пісьмовы стол, ложак, крэсла і боло таксама шмат кветак і кніг. Яна тут працавала і наведвала суседнія мястэчкі і сядзібы, размаўляла з тутэйшымі сялянамі і шляхтай.
Наведвала Яна Багатырэвіча і Адама Ляўковіча і называла іх «калегамі па пяру». Адам ведаў мноства песен, прыказак і легенд, якія распавядаў пісьменніцы. Ажэшка наведвала помнік Яну і Цэцыліі да якога вяла алея і дзе ляжаў вялікі валун, каля якога расла дзікая груша і стаяў старадаўні драўляны крыж. На крыжы быў надпіс: « Jan I Cecylia. Rok 1549 memento mori.» У гэтых мясцінах Э. Ажэшка рабіла гербарыі. Героямі яе твораў станавіліся мясцовыя жыхары і тутэйшыя мясціны. Гаспадар сядзібы Ян Каменскі паслужыў прататыпам Андрэя Карчынскага, а сама сядзіба Міневічы названа, як Корчын.
Калі ў Вас будзе жаданне апынуцца ў тых мясцінах напрыканцы 19 стагоддзя, то прачытайце раман Элаізы Ажэшка «Над Нёманам».
Побач з сядзібай знаходзіцца легендарны помнік у гонар Яна і Цэцыліі, якія лічацца першымі жыхарамі тутэйшых мясцін. Яны за багатырскую мужнасць былі названы Багатырэвічамі каралём Сігізмундам ІІ Аўгустам у 1549 годзе і атрымалі шляхецкае званне. Таксама тут маецца помнік геалогіі «Самастрэльнікі», дзе захаваліся парэшткі межледніковай флоры.
Каментары
Усяго каментароў: 0