Свіслач. Царква Узвышэння Святога Крыжа.
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Гродзенскі район, Свіслач.
Апісанне
У мястэчку Свіслач Гродзенскага раёна знаходзіца сядзіба з паркам і праваслаўная царква Узвышэння Святога Крыжа.
На мясцовых могілках у 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі быў узведзены мураваны каталіцкі касцёл. У часы Вялікай Айчыннай вайны будынак быў моцна пашкоджаны. Святыня была перададзена праваслаўным вернікам і адноўлена ў 1997 годзе. Царква з'яўляецца помнікам архітэктуры ў стылі рэнесанс з элементамі рэтраспектыўна–рускага стыля.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
21.02.2025
Свіслач. Царква Узвышэння Святога Крыжа.
У Гродзенскім раёне ёсць мястэчка Свіслач. Тут знаходзіцца старадаўняя сядзіба з паркам, праваслаўная царква 19-га стагоддзя і новы мураваны каталіцкі касцёл.
Мястэчка ўпершыню ўпамінаецца ў гістарычных крыніцах з часоў Вялікага Княства Літоўскага з 1518 года, калі кароль Сігізмунд І Стары перадаў Свіслач ў залог Генрыху Грамыка за 600 коп грошай.
Наступныя гаспадары Свіслачы былі род Кердзеі. У 1690 годзе гаспадарыў тут Мікалай Тарла. У 1754 род Ромераў пачаў валодаць сядзібай. У часы Расійскай імперыі з першай паловы 19-га стагоддзя належыла роду Пуслоўскіх.
На мясцовых могілках у 19 стагоддзі быў узведзены мураваны каталіцкі касцёл.
У часы Вялікай Айчыннай вайны будынак быў моцна пашкоджаны. Святыня была перададзена праваслаўным вернікам і адноўлена ў 1997 годзе.
Царква з'яўляецца помнікам архітэктуры ў стылі рэнесанс з элементамі рэтраспектыўна–рускага стыля. У плане будынак мае прамавугольную форму, накрыты двухсхільным дахам. Над прытворам надбудавана трохярусная вежа–званіца васьмярык на чацверыку. Вежа завершана высокім шатровым гранёным дахам. Над асноўным аб'ёмам надбудаваны купал–цыбуліна на гранёным барабане.