Субаты. Царква Нараджэння Божай Маці
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Драгічынскі район, Субаты.
Апісанне
У мястэчку Субаты Драгічынскага раёна ёсць мураваная праваслаўная царква Нараджэння Божай Маці. Храм быў пабудаваны напрыканцы 18 стагоддзя ўніяцкім манастыром, які быў у суседнім мястэчку пад назвай Імянін, дзе была адна з галоўных рэзідэнцый ордэна базыльянаў. Царкву ў 19 стагоддзі пасля забароны ўніяцтва перадалі праваслаўным вернікам. Храм мураваны, прамавугольны ў плане. Аднанефны. У інтэр'еры ёсць хоры. Перад храмам пабудавана драўляная двухярусная званіца. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
22.01.2025
Субаты. Царква Нараджэння Божай Маці
Недалёка ад раёнага цэнтра Драгічын ёсць старажытнае мястэчка Суботы, якое раней мела назву Малыя Таракані. У мястэчку знаходзіцца мураваная праваслаўная царква. Храм быў пабудаваны ў 1797 годзе за сродкі базыльянскага манастыра, які быў у суседнім мястэчку пад назвай Імянін. Тут знаходзіўся адзін з самых вядомых уніяцкіх манастыроў на Беларусі, дзе, часам адбываліся паседжанні кіраўніцтва ордэна базыльянаў. Мураваная царква ў стылі позняга віленскага барока пры манастыры пабудавана ў 1710 годзе, а сам корпус мураваны манастыра ў 1779 годзе. З пачатку 18 стагоддзя тут жыў кіраўнік ордэна і тут рыхтавалі ўніяцкіх святароў і іканапісцаў. Мелася вялікая бібліятэка. Ад манастыра да нашага часу засталіся толькі руіны і падмуркі.
У 19 стагоддзі уніяцтва ў Расійскай імперыі было забаронена і царкву перадалі праваслаўным вернікам. Зімой 1897 года царква ў Суботах была пераіменована з Тараканскай. Напрыканцы 19 стагоддзя пры царкве было прыпісана яшчэ два храма в Тараканях (былы ўніяцкі манастыр) і ў Лосінцах. Пры храме працавала таксама дзве царкоўна – прыхадскія школы.
Служыла пры царкве два святара і два псаломшчыка. Меў храм таксама і сваю ўласную зямлю: сенакос, пахатная і зямля пры сядзібе царкоўнай.
Помнік узведзены ў стылі класіцызму. Складаецца з асноўнага аб'ёма і трхграннай апсіды. Асноўны аб'ём прамавугольны ў плане, які накрыты двухскатным дахам. Інтэр'ер зальнага тыпу. Над уваходам хоры. Царква адрэстаўравана.
Каля храма ёсць старажытныя пахаванні святароў.