Знай свой край

Знай свой край

Чарнякова. Царква Святога Мікалая

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Бярозаўскі район, Чарнякова.

0

95

26.01.2025

Апісанне

У мястэчку Чарнякова Бярозаўскага раёна ёсць драўляная праваслаўная царква Святога Мікалая. Храм узведзены ў 18 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага і першапачаткова належыў уніяцкім вернікам. Святыня ўзведзена на месцы з'яўлення цудадзейнага абраза Божай Маці за сродкі мясцовага памешчыка. У 19 стагоддзі ў гады Расійскай імперыі будынак перадалі праваслаўным вернікам. Цудадзены абраз зараз зназодзіцца ў Мінску ў музеі, а ў царкве копія святыні. Царква пабудавана ў традыцыях драўлянага народнага дойлідства. Храм дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.35196981
Даўгата: 24.92039316

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

26.01.2025

Чарнякова. Царква Святога Мікалая Цудатворца.

Паміж Бярозай і Драгічыным, трохі ў бок ад трасы, у Бярозаўскім раёне ёсць мястэчка Чарнякова. Пасярод мястэчка каля скрыжавання шляхоў пабудавана старажытная драўляная праваслаўная царква. Храм узведзены ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1725 годзе, і асвечаны ў гонар Святога Мікалая.


Першапачаткова царква належала ўніяцкім вернікам, а ў часы Расійскай імперыі ў 1864 годзе была перададзена праваслаўным.

Пабудове святыні папярэднічала мясцовае паданне, што ў гэтым месцы адбылася з'ява іконы Прасвятой Багародзіцы ў 17 стагоддзі мясцоваму селяніну, які шукаў сваіх згубленых валоў. Затым Божая Маці некалькі разоў з'яўлялася ў сне некалькім сялянам бліжэйшых вёсак і прасіла, каб на месцы з'явы іконы пабудавалі царкву. Сяляне аб гэтых цікаўных рэчах распавялі мясцоваму памешчыку Самуілу Юрэвічу, які пабудаваў спачатку капліцу на месцы з'яўлення іконы. Гэты цудадзейны вобраз і перанеслі ў храм. Крыху пазней на месцы капліцы была пабудавана царква ў гонар Святога Мікалая.


Гэта паданне нам вядома з летапісу, якую пачаў весці святар Адам Сабатковский. Ён быў настаяцелем пры храме з 1865 года па 1915.

Царква пабудавана ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства, і складаецца з трох асноўных частак: бабінец, малітоўная зала і апсіда.

Каментары

Усяго каментароў: 0