Знай свой край

Знай свой край

Пярковічы. Царква Успення Прасвятой Багародзіцы

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Драгічынскі район, Пярковічы.

0

97

21.01.2025

Апісанне

У мястэчку Пярковічы Драгічынскага раёна пабудаваны мураваны праваслаўны храм у гонар Успення Прасвятой Багародзіцы. Першая царква была пабудавана драўляная ў 16 стагоддзі за сродкі уніяцкага епіскапа Кірылы Цярлецкага. Епіскап потым быў пахаваны ў гэтай царкве. На яго магіле была створана мураваная гранітная пліта, якая зараз знаходзіцца ў Мінску ў Музеі старажытнабеларускай культуры. Новы мураваны храм быў пабудаваны на мяжы 18 – 19 стагоддзяў у стылі класіцызму па фундацыі Зянона Віславуха. У царкве створана крыпта, дзе пахаваны прадстаўнікі роду Віславухаў і епіскап Цярлецкі. У савецкія часы царкву разрабавалі і зачынілі. З развалам СССР храм вярнулі вернікам. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.17468986
Даўгата: 25.02738605

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

21.01.2025

Пярковічы. Царква Успення Прасвятой Багародзіцы.

У Драгічынскім раёне ў мястэчку Пярковічы ёсць праваслаўная царква Успення Прасвятой Багародзіцы. Храм размяшчаецца на ўскраіне мястэчка пры сядзібна – паркавым ансамблі роду Віславухаў.


Першы храм быў узведзены ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 16 стагоддзі за сродкі гаспадара мястэчка ўніяцкага епіскапа луцкага і астрожскага Кірылы Цярлецкага. Храм быў драўляны на мураваным падмурку і асвечаны, як Успенская царква. Храм меў дзве вежы і купал. У інтэр'еры было тры алтары, якія выкананы ў тэхніцы мастацкай рэзі і царскія брамы. Менавіта ў гэтай царкве і быў пахаваны ў 1607 годзе Кірыла Цярлецкі. Таксама ў храме размясцілі надмагільную гранітную пліту з надпісам. У 17 стагоддзі драўляны храм быў знішчаны ў час шматлікіх войнаў.


Новы храм фундаваў падкаморы брэсцкі Зянон Віславух каля 1770 года. Царква належыла ўніяцкім вернікам. Храм быў дабудаваны ў 1805 годзе Віктарам Віславухам, сынам Зянона. У будынку была створана крыпта, дзе хавалі прадстаўнікоў роду Віславухаў і пахавалі Кірылу Цярлецкага. У 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі ўнія была забаронена і храм перадалі праваслаўным вернікам.


У савецкія часы крыпту разрабавалі і замуравалі. Пасля вайны царкву зачынілі. Перадалі святыню вернікам у 1990 годзе. Помнік пабудаваны ў стылі класіцызму. Храм аднанефны.

Напрыканцы 19 стагоддзя надмагілле Цярлецкага было добра даследавана. Зараз надмагільная пліта знаходзіцца ў Мінску ў Музеі старажытнабеларускай культуры.

Каментары

Усяго каментароў: 0