Антопаль. Будынак былога касцёла Андрэя Баболі.
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Драгічынскі район, Антопаль, вул. Чарняхоўскага
0
107
17.01.2025
Апісанне
У мястэчку Антопаль Драгічынскага раёна захаваўся да нашага часу ўнікальны помнік архітэктуры канструктывізму былога касцёла Андрэя Баболі. Касцёл быў пабудаваны ў 1939 годзе ў часы Польскай дзяржавы. Каталіцкая святыня была ўзведзена дзякуючы дапамозе пісьменніцы Марыі Радзевіч (1863 - 1944). Псля Вялікай Айчыннай вайны касцёл зачынілі і потым будынак забралі пад пажарную частку.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.2051862
Даўгата: 24.79162242
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
17.01.2025
Антопаль. Касцёл Андрэя Баболі
У мястэчку Антопаль Драгічанскага раёна ёсць незвычайны будынак у стылі канструктывізму. Гэта былы касцёл Андрэя Баболі.
Пасля Рыжскага міру 1921 года мястэчка, як і гэты край да 1939 года апынуўся ў складзе Польскай дзяржавы.
Касцёл пабудаваны ў 1939 годзе ў стылі канструктывізму. Над прамавугольным асноўным аб'ёмам узвышаецца двухузроўневая вежа, якая раней выкарыстоўвалася, як званіца.
На будынку размешчана шыльда з наступным надпісам: »Костёл в Антополе был построен в 1939 году и освящён в честь мученика Андрея Боболи (1591 – 1657) – католического проповедника из Пинска, погибшего мученической смертью от рук казаков в местечке Янов – Полесский. Святой почитается верующими как духовный покровитель Полесья. Каменное здание костела было построено стараниями известной польской писательници Марии Родзевич (1863 – 1944) – владелицы близлежащего имения Грушево, теперь территории Кобринского района. Костёл – памятник архитектуры эпохи конструктивизма. С 1950 года здание используется Пожарным спасательно – аварийным постом № 16».
З дапамогай пісьменніцы М. Радзевіч рэліквіі Андрэя Баболі былі перавезены ў касцёл. Пасля Вялікай Айчыннай вайны касцёл быў зачынены і будынак паступова прыходзіў у заняпад. Затым будынак забралі пажарныя і зрабілі рамонт, а з боку прыбудавалі гараж.
І зараз у будынку знаходзіцца мясцовая пажарная частка.
Каментары
Усяго каментароў: 0