Знай свой край

Знай свой край

Брашэвічы. Царква Праабражэння Гасподняга

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Драгічынскі район, Брашэвічы.

Апісанне

У мястэчку Брашэвічы Драгічынскага раёна ёсць мураваная праваслаўная царква Праабражэння Гасподняга. У часы Вялікага Княства Літоўскага тут былі пабудаваныя каталіцкі касцёл і ўніяцкая царква. Мураваная Прааабражэнякая царква ўзведзена ў пачатку 20 стагоддзя рэтраспектыўна – рускага стылю. Храм складаецца з асноўных 4 частак. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

19.01.2025

Брашэвічы. Царква Праабражэння Гасподняга.

Паміж Драгічыным і Кобрынам на трасе М10 ёсць мястэчка Брашэвічы.

Мястэчка Брашэвічы Драгічынскага раёна ўпершыню ўпамінаецца ў 15 стагоддзі. У часы Вялікага Княства Літоўскага першымі гаспадарамі тут былі прадстаўнікі роду Кезгайлаў, якія фундавалі драўляны каталіцкі касцёл. З 1554 года сядзібу набыў епіскап луцкі Валерыян Пратасевіч. У1636 годзе новым гаспадаром быў Ян Нарушэвіч. Наступны, хто валодаў Брашэвічамі – гэта канцлер Вялікага Княства Літоўскага Альбрэхт Станіслаў Радзівіл.


Напрыканцы 17 стагоддзя ў мястэчку была пабудавана драўляная ўніяцкая царква. Гэты старажытны храм у 1863 годзе намаляваў вядомы мастак і кампазітар Напалеон Орда.


 У 1911 – 1914–х гадах была пабудавана новая мураваная праваслаўная царква. Храм узведзены па тыпавому праекту. Будынак складаецца з чатырх асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам надбудавана шматярусная вежа – званіца. Над асноўным аб'ёмам васьмігранны барабан з купалам – цыбулінай. Храм упрыгожаны дэкорам з выкарыстаннем элементаў старажытнарускага дойлідства. У інтэр'еры маецца іканастас 19 стагоддзя.

Каментары