Толкава. Царква Казанскай іконы Божай Маці
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Драгічынскі район, Толкава.
0
108
22.01.2025
Апісанне
У мястэчку Толкава Драгічынскага раёна знаходзіцца драўляная праваслаўная царква, якая асвечана ў гонар Казанскай іконы Божай Маці. Храм узведзены ў 1905 годзе на сродкі прыходу. У савецкія часы пасля Вялікай Айчыннай вайны царкву зачынілі і зноў пачаліся службы ў храме толькі з 1991 года. Будынак складаецца з 4 асноўных частак. Будынак адрамантаваны. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.19291929
Даўгата: 24.91426277
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
22.01.2025
Толкава. Царква Казанскай іконы Божай Маці
Паміж Драгічынам і Кобрынам каля трасы М10 ёсць мястэчка Толкава. На самай ускраіне мястэчка знаходзіцца праваслаўная царква Казанскай іконы Божай Маці.
Храм быў пабудаваны ў 1905 годзе за сродкі прыхаджан. Для будаўніцтва святыні была адведзена зямля, якую мясцоваму жыхару Луке Рыжуку была дадзена за 25 – годдзе «безупречной службе Отечеству». Пасля заключэння Рыжскага міру ў 1921 годзе мястэчка перайшло да Польшчы да 1939 года.
Храм працаваў у часы Польскай дзяржавы і ў час Вялікай Айчыннай вайны. У савецкія часы ў 1962 годзе згодна пастановы Драгічынскага раённага выканаўчага камітэта храм быў зачынены. Верхнюю частку царквы разабралі. Будынак перабудавалі і памяшканне прыстасавалі пад культутрніцкія патрэбы калгаса «1 Мая». Гэта адбылося ў 1964 годзе. Дом культуры тут працаваў да апошніх год СССР і перадалі будынак праваслаўным вернікам у 1990 годзе.
Быў праведзены рамонт храма. Першая служба ў новай царкве адбылася ў ліпені 1991 года ў дзень святкавання Казанскай іконы Божай Маці. Да царквы прыпісаны чатыры бліжэйшыя вёскі.
Царква складаецца з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам надбудавана двухярусная вежа – званіца. Храм накрыты двухсхільным дахам. Над асноўным аб'ёмам узвышаецца купал – цыбуліна на васьмігранным барабане.
Каментары
Усяго каментароў: 0