Знай свой край

Знай свой край

Валавель. Царква Святога Георгія.

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобласць, Драгічынскі раён, в. Валовель, вул. 60, 12

0

234

20.11.2024

Апісанне

На Берасцейшчыне ў Драгічынскім раёне ёсць унікальная царква 18-га стагоддзя ў мястэчку Валавель. Будынак быў узведзены ў 1766 годзе ў стылі традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элементамі барока. Царква была асвечана ў гонар Святога Георгія. Спачатку храм належаў уніяцкай канфесіі, а затым быў перададзены праваслаўным вернікам.

Раней царква знаходзілася на ўрочышчы Победыще. У другой палове XIX стагоддзя па прычыне скарачэння колькасці хутароў, храм апынуўся на ўскраіне вёскі, таму прыхаджане вырашылі перанесці яго ў цэнтр вёскi Валавель, дзе ён знаходзіцца і цяпер.

Некалькі гадоў таму царква значна перабудавалі, і падчас рэканструкцыі былі страчаны некаторыя традыцыйныя элементы. Царква дзейнічае.
Храм унесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. У царкве таксама захоўваюцца іконы XVIII-XIX стагоддзяў.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.13844994
Даўгата: 24.96415409

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

20.11.2024

Валавель. Царква Святога Георгія.

На Беларусі Заходняе Палессе вядома сваімі драўлянымі храмамі. Тут амаль у кожнай вёсцы ёсць старадаўняя хрысціянская святыня. У мястэчку Валавель Драгічынскага раёна захаваўся да нашага часу унікальны двухвежавы храм 18-га стагоддзя ў стылі барока.


Царква была пабудавана ў 1776 годзе, а па некаторых гістарычных крыніцах у 1766 годзе. Храм належаў уніятам. У тыя часы пры Вялікім Княстве Літоўскім на землях Беларусі да 18 стагоддзя большая частка насельніцтва належала канфесійна менавіта да ўніятаў, якія падпарадкоўваліся Папу Рымскаму. Царква пабудавана ў адзін час разам са званіцай.


Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1775 годзе Брэсцкая вобласць апынулася ў складзе Расійскай імперыі і першы час царква працавала, як уніяцкі храм. Пасля скасавання уніі ў 1839 годзе царкву перадалі праваслаўным вернікам.


Царква помнік архітэктуры традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. У аснове будынак прамавугольны зруб з пяціграннай апсідай. Будынак пакрыты двухсхільным гонтавым дахам, які ўтварае трохкутныя навесы ў месцах злучэння зрубаў. Інтэр'ер зальны аднанефны. Галоўны заходні фасад завершаны крывалінейным франтонам, фланкіраваным дзвюма чатырохграннымі вежамі з шатрамі і галоўкамі над імі. Над алтарным зрубам - цыбульная глаўка. З абодвух бакоў апсіды прыбудаваны нізкія рызніца і панамарка. Сцены абабітыя. Аконныя праёмы прамавугольныя, на галоўным фасадзе - паўкруглыя люкарны. Над уваходам-хоры. Апсіда вылучана драўляным іканастасам, выкананым у 1830-я гады. У царкве таксама маюцца іконы XVIII-XIX стагоддзяў.


У 2010 годзе была праведзена рэканструкцыя будынка, падчас якой былі страчаны многія аўтэнтычныя архітэктурныя асаблівасці. У прыватнасці, былыя шасцігранныя глаўкі былі заменены цыбульнымі.

Каментары

Усяго каментароў: 0