Знай свой край

Знай свой край

Дзеткавічы. Царква Пакрава Прасвятой Багародзіцы

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Драгічынскі район, Дзеткавічы.

0

93

21.01.2025

Апісанне

У мястэчку Дзеткавічы Драгічынскага раёна ёсць драўляная праваслаўная царква 18 стагоддзя, якую пабудавалі ў часы Вялікага Княства Літоўскага, як уніяцкую царкву. Храм перадалі праваслаўным вернікам у часы Расійскай імперыі. Будынак узведзены ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. Складаецца з трох асноўных частак. У інтэр'еры ёсць іканастас 19 стагоддзя. Перад царквой пабудавана двухярусная брама – званіца. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.31295008
Даўгата: 24.81514004

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

21.01.2025

Дзеткавічы. Царква Пакрава Прасвятой Багародзіцы

У Драгічынскім раёне ў мястэчку Дзеткавічы знаходзіцца драўляная праваслаўная царква Пакрава Прасвятой Багародзіцы.

 Пабудаваны храм і заснаваны пры ім прыход быў земскім пісарам Брэсцкага ваяводства памешчыкам Паўлам Бухавецкім, які фундаваў будаўніцтва царквы ў 1738 годзе. Будаўніцтва было завершана к 1740 году і , акрамя таго, Бухавецкі царкве перадаў таксама зямлю. Царква будавалася, як уніяцкі храм.

У часы Расійскай імперыі святыню перабудавалі і перадалі праваслаўным вернікам у 1840 – х гадах. У 1884 годзе святаром у Пакроўскай царкве быў прызначаны Канстанцін Жуковіч, які захацеў адразу адрамантаваць будынак. У тым жа 1884 годзе быў зроблены рамонт і перабудова царквы па праекту інжынера А. Ромера. У кастрычніку 1888 года быў храм асвячон у прысутнасці 7 святароў.

Храм зноў быў адрамантаваны ў часы Польскай дзяржавы ў 1920 – я гады.

 Царква пабудавана ў традыцыях драўлянага народнага дойлідства. Складаецца з трох асноўных частак: прытвора, малітоўнай залы і апсіды. Прытвор накрыты двухсхільным дахам і завершаны трохвугольным франтонам. У інтэр'еры ёсць абразы і іканастас 19 стагоддзя, а над уваходам размешчаны хоры. Перад царквой пабудавана двухярусная брама - званіца.

Каментары

Усяго каментароў: 0