Смаляніца. Царква Святога Мікалая.
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Пружанскі район, Смаляніца.
0
101
29.01.2025
Апісанне
У Пружанскім раёне ў мястэчку Смаляніца ёсць мураваная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Святога Мікалая. Храм узведзены на месцы старой драўлянай царквы. Будаўніцтва вялося за дзяржаўны кошт. Прыхаджанне дапамагалі ў будаўніцтве святыні і набывалі царкоўныя рэчы. У часы СССР царкву зачынілі. Пасля развала савецкага саюза будынак вярнулі вернiкам. Будынак узведзены ў псеўда – рускім стылі і складецца з чатырох асноўных частак. Будынак адрамантаваны ў апошнія гады. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.70817158
Даўгата: 24.63222262
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
29.01.2025
Смаляніца. Царква Святога Мікалая.
У мястэчку Смаляніца Пружанскага раёна ёсць мураваная праваслаўная царква Святога Мікалая. Маленькую драўляную царкву тут пабудавалі мясцовыя сяляне ў 1821 годзе. Прыхаджане набылі за свае сродкі ўсе царкоўныя прылады.
Новы мураваны храм у Смаляніцы залажылі летам 1867 года. Будаўніцтва вялося за дзяржаўны бюджэт і было выдаткавана 5.559 рублёў сродкаў. Сяляне і прыхаджане дапамагалі пры будаўніцтве чым маглі: прывозілі пясок і ваду, будаўнічы камень і цэглу. Прыхаджане за свае сродкі набылі царкоўныя прылады і ў тым ліку крыжы, харугві і вопратку для святароў.
Землямер Валерыян Дывнагорскі ахвяраваў звон за 200 сярэбраных рублёў, які важыў 10 пудоў.
Асвяцілі царкву зімой 1872 года. А старую драўляную царкву перанеслі на могілкі .
Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў савецкія часы храм зачынілі. Будынак прыйшоў у занядбаны стан і пачаў руйнавацца. Пасля развала СССР храм вярнулі праваслаўным вернікам і была распачата рэстаўрацыя помніка.
Будынак узведзены ў псеўда–рускім стылі і складецца з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Будынак адрамантаваны ў апошнія гады. Прылеглая тэрыторыя добраўпарадкавана.
Каментары
Усяго каментароў: 0