Руднікі. Пакроўская царква
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Пружанскі район, Руднікі.
0
91
29.01.2025
Апісанне
У мястэчку Руднікі Пружанскага раёна ёсць мураваная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Пакрава Прасвятой Багародзіцы. Храм пабудаваны ў 19 стагоддзі на месцы старой драўлянай царквы, якую пабудавалі ў пачатку 18 стагоддзя ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Старую драўляную царкву перанеслі на мясцовыя могілкі. Пакроўская царква пабудавана за грошы з казны. Помнік узведзены ў рэтраспектыўна – рускім стылі з элементамі барока і складаецца з 4 асноўных частак. Царква ніколі не зачынялася за ўсю сваю гісторыю. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.66706868
Даўгата: 24.51816756
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
29.01.2025
Руднікі. Пакроўская царква
У мястэчку Руднікі Пружанскага раёна ёсць мураваная праваслаўная царква 19 стагоддзя. Рашэнне аб будаўніцтве новага храма было прынята ў 1866 годзе і будаўніцтва пачалося на месцы старажытнай драўлянай царквы. Старую царкву перанеслі на мясцовыя могілкі, дзе і адбываліся набажэнствы пакуль будаваўся новы храм.
Пры гэтым была вырашана няпростая інжынерная і транспартная праблема, бо драўляную царкву было вырашана перанесці не часткамі, а цэлым будынкам і за вырашэнне такой задачы ўзяўся мясцовы селянін Іван Барысевіч з вёскі Харэва. Царква па памерам складала 9,5 сажняў у даўжынюі 4,5 у шырыню, 8 сажняў у вышыню. На перанос храма было патрачана 221 рубель срэбрам. Асвяціў могілкавую царкву святар Канстанцін Макавельскі.
І пачалося будаўніцтва новай мураванай царквы. На Пакроўскую царкву з дзяржаўнай казны было выдаткавана 17.711 рублёў і 55 капеек. Падсобную працу выконвалі сяляне Руднікоўскай воласці, дзе налічвалася 340 двароў. Працы праводзіліся сялянамі без аплаты. Асвяцілі новую царкву Пакрава Прасвятой Багародзіцы ў снежні 1872 года. Святочную службу па асвячэнні храма праводзіў святар з Пружанаў Мікалай Жуковіч. У асвячэнні таксама прымалі ўдзел 5 святароў, а «богомольцев» было больш за тысячу чалавек. За ўсю сваю гісторыю Пакроўская царква ніколі не зачынялася.
Каментары
Усяго каментароў: 0