Белавусаўшчына. Сядзіба Швыкоўскіх–Чарноцкіх.
Сядзіба
Беларусь, Брэсцкая вобл., Пружанскі район, Белавусаўшчына.
0
95
27.01.2025
Апісанне
У Пружанскім раёне ў мястэчку Белавусаўшчына засталіся парэшткі сядзібы Швыкоўскіх – Чарноцкіх. У розныя перыяды гісторыі мястэчка належыла розным гаспадарам. У 19 – пачатку 20-га стагоддзя тут уласнікамі сядзібы былі спачатку род Швыкоўскіх, а затым Чарноцкія да 1939 года. У 19 стагоддзі быў пабудаваны палац і гаспадарчыя пабудовы, пасаджаны парк і сад. Палац быў зруйнаваны пасля вайны, а да нашага часу засталося некалькі гаспадарчых пабудоў і парк
Катэгорыі

Крушня

Гістарычнае

Паркавая зона
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.59534867
Даўгата: 24.48140938
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
27.01.2025
Белавусаўшчына. Сядзіба Швыкоўскіх-Чарнацкіх.
У мястэчку Белавусаўшчына ў Пружанскім раёне захаваліся рэшткі сядзібы Швыкоўскіх: парк і гаспадарчыя пабудовы.
На думку мясцовых краязнаўцаў, назва мястэчка паходзіць ад лугавой травы "Белавус", якая расла ў гэтых месцах. Упершыню ў гістарычных крыніцах мястэчка згадваецца ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 16 стагоддзі, калі гэтыя землі ўваходзілі ў склад Кобрынскай эканоміі.
У 1795 годзе прайшоў трэці падзел Рэчы Паспалітай, і мястэчка апынулася ў складзе Пружанскага павета Гродзенскай губерні Расійскай імперыі. Належала ў гэты час графу Пятру Румянцаву-Задунайскаму, які пасля прадаў мястэчка Паўлу Ягміну.
У пачатку 19-га стагоддзя маёнтак выкупіў Пётр Швыкоўскі, а потым тут гаспадаром быў яго сын Міхаіл. Яму належала 1625 дзесяцін зямлі. Наступным гаспадаром быў Казімір Швыкоўскі.
Міхаіл Швыкоўскі пабудаваў сядзібу з гаспадарчымі пабудовамі і паркам. Былі ўзведзены стайня, свіран, сыраварня, склеп і сад з сажалкай.
Апошнімі гаспадарамі Белавусаўшчыны былі прадстаўнікі роду Чарнацкіх. Пасля Рыжскага міру ў 1921 годзе мястэчка ўвайшло ў склад Польскай дзяржавы, і маёнтак быў у складзе гміны Дабучын Палескага ваяводства Пружанскага павета.
У той час гаспадаром Белавусаўшчыны быў Міхаіл Чарнацкі, які дабудаваў сядзібу і займаўся гаспадарскімі справамі.
З прыходам савецкай улады ў 1939 годзе сядзіба была нацыяналізаваная. Будынак палаца быў разбураны ў пасляваенны час. Да нашых дзён застаўся парк і некалькі каменных гаспадарчых пабудоў.
Каментары
Усяго каментароў: 0