Магілёўцы. Памятная калона ў гонар Канстытуцыі 3 мая.
Славутасьць
Беларусь, Брэсцкая вобл., Пружанскі раён, Магілёўцы.
0
97
28.01.2025
Апісанне
На ўскраіне мястэчка Магілёўцы Пружанскага раёна існуе мураваная калона, якая прысвечана нейкай істотнай гістарычнай падзеі ў гісторыі гэтага краю, худчэй за ўсё Канстытуцыі 3 мая 1793 года – першай канстытуцыі ў Еўропе. Але ёсць і яшчэ некалькі версій пабудовы помніка: некаторыя мяркуюць, што яна пабудавана ў гонар рыцара, які прымаў удзел у Грунвальдскай бітве, а некаторыя - што ў гонар паўстання 1863 – 1864 гадоў пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.
Катэгорыі

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.86937097
Даўгата: 24.66154007
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
28.01.2025
Магілёўцы. Памятная калона ў гонар Канстытуцыі 3 мая.
У Пружанскім раёне паміж Ружанамі і Лыскава ёсць старажытнае мястэчка Магілёўцы. Тут захавалася да нашага часу некалькі помнікаў даўніны і ў тым ліку палацава – паркавы комплекс Дзяконскіх 18 – 19 стагоддзяў, помнік археалогіі курганы 11 стагоддзя і незвычайны помнік даўніны – гэта мемарыяльная мураваная калона.
Мястэчка мае некалькі варыянтаў адкуль пайшла назва Магілёўцы. Тут маюцца старажытныя пахаванні , якое мясцовыя жыхары называюць Магільнікам. Тутэйшыя ўладальнікі маёнтка з роду Быхаўцаў мелі радавы герб пад назвай «Магіла». А некаторыя даследчыкі мяркуюць , што жыхары сюды прыехалі з пад горада Магілёва. Карацей, варыянтаў некалькі.
У 18 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага камергер апошняга караля Рэчы Паспалітай Іосіф Быхавец пабудаваў у мястэчку сядзібу – у парку быў узведзены двухпавярховы палац.
Апошнімі ўладальнікамі былі прадстаўнікі роду Дзяконскіх, якія тут гаспадарылі да 1939 года. Радавая капліца была зруйнавана. Захаваўся да нашага часу парк і палац.
На ўскрайку мястэчка знаходзіцца мураваная памятная калона. Існуе некалькі варыянтаў каму і ў гонар чаго яна была пабудавана. Першы варыянт нам кажа, што калону ўзвялі ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 года, якая была прынята ў Рэчы Паспалітай – гэта была першая Канстытуцыя ў Еўропе. Другая версія паведамляе, што помнік пабудаваны ў гонар паўстання 1863 – 1864 гадоў. Існуе і такая гіпотэза, што калона ўжо існавала ў 18 стагоддзі і была прысвечана рыцару Завішы Чорнаму, які прымаў удзел у Грунвальдскай бітве.
Каментары
Усяго каментароў: 0