Сігневічы. Касцёл Дзевы Марыі
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Бярозаўскі район, Сігневічы.
0
111
25.01.2025
Апісанне
У мястэчку Сігневічы Бярозаўскага раёна знаходзіцца мураваны касцёл Дзевы Марыі. Першы драўляны касцёл быў пабудаваны ў 16 стагоддзі. На яго месцы ў 18 стагоддзі ўзвялі новы мураваны храм па фундацыі гаспадароў мясцовай сядзібы, ад якой да нашага часу захаваўся толькі парк. У часы Расійскай імперыі касцёл перадалі праваслаўным вернікам і перабудавалі будынак пад Пакроўскую царкву. У савецкія гады святыня была зачынена. Касцёл пабудаваны ў стылі сармацкага барока. Касцёл дзейнічае.
Вэб сайт:
https://signevichi.cerkov.ru/Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.43296354
Даўгата: 24.89569461
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
25.01.2025
Сігневічы. Касцёл Дзевы Марыі
У Бярозаўскім раёне ў мястэчку Сігневічы ёсць старажытны мураваны каталіцкі касцёл. Помнік знаходзіцца ўсяго ў пару кіламетрах ад трасы М 1 і таму пад'ехаць да яго і пабачыць зусім не складана.
Першы касцёл упамінаецца ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1534 годзе. Храм быў драўляны і пабудаваны за сродкі Фларыяна Рудагоўскага. У 1785 годзе на тым жа месцы ўзведзены новы мураваны касцёл. Фундатарамі храма былі ўладальнікі мясцовай сядзібы Марыя і Юзэф Халецкія – Прозары. Пры святыні працавала бальніца і школа. Пасля смерці Юзафа пахавалі ў гэтым касцёле.
У часы Расійскай імперыі пасля падаўлення анцірасійскага паўстання касцёл у 1848 годзе перадалі праваслаўным вернікам і будынак перабудавалі пад Пакроўскаю царкву.
Пасля Рыжскага міру ў 1921 годзе гэта тэрыторыя ўвайшла ў склад Польскай дзяржавы і ў 1922 годзе пры дапамоге шляхцічаў Лей – Нейгефов і ксяндза Ісідора Нідрашлянскага касцёл быў адноўлены. У 1938 годзе прыхаджан было больш двух тысяч чалавек.
Пасля вялікай Айчыннай вайны царкву зачынілі і тут быў склад удобреній. Перадалі касцёл каталіцкім вернікам толькі напрыканцы існавання Савецкага Саюза. Будынак быў адрамантаваны і зноў пачаліся набажэнствы.
Касцёл мураваны аднанефны. Пабудаваны ў стылі сармацкага барока
Каментары
Усяго каментароў: 0