Першамайская. Царква Святога Мікалая
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Бярозаўскі район, Першамайская.
0
125
25.01.2025
Апісанне
Мястэчка Першамайская Бярозаўскага раёна ўпершыню ўпамінаецца ў 16 стагоддзі. У 17 стагоддзі тут было 2 царквы, а ў 19 – чатыры. Царква Святога Мікалая пабудавана ў 1903 годзе. Храм значна пашкоджаны ў Першую сусветную вайну. Аднавілі святыню ў гады Польскай дзяржавы. Зачынілі царкву ў часы авецкай улады. Званіцу разабралі, а ў будынку зрабілі пекарню. Аднавілі званіцу толькі пасля развала СССР. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.52509292
Даўгата: 24.87867432
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
25.01.2025
Першамайская. Царква Святога Мікалая.
У Бярозаўскім раёне зусім побач з раёным цэнтрам на чыгуначнай лініі ёсць мястэчка Першамайская. Назва гэта новая, а само мястэчка старажытнае. Справаў тым, што да 1964 года назва мястэчка была Блудзень.
Упершыню ў дакументах Малы Блудзень і Вялікі Блудзень упамінаюцца ў 16 стагоддзі. У 1590 годзе Блудзень каралева Ганна Ягелонка падаравала магнату канцлеру Льву Сапеге. У 17 стагоддзі мястэчка належыла Ізабэле Хадкевіч. Затым мястэчка было дзяржаўнай уласнасцю і лічылася асобным стараствам. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі і ў 19 стагоддзі было ўласнасцю Іосіфа Здзіхоўскага. У 1890 годзе мястэчка і маёнтак належылі Соф'і Здзіхоўскай.
Новая мураваная праваслаўная царква была пабудавана ў 1887 – 1903 гадах. Храм асвяцілі ў гонар Святога Мікалая. Першая царква ў мястэчку была пабудавана яшчэ ў 17 стагоддзі і па дакументам тут упамінаецца 2 праваслаўныя царквы. У 19 стагоддзі было 4 праваслаўныя храма і капліца. Царква Аляксандра Неўскага была на могілках і дзве невялікія царквы ўзведзены каля чыгуначнай станцыі.
Нікольская царква была значна пашкоджана ў час Першай сусветнай вайны. Храм адбудавалі ў гады Польскай дзяржавы ў 1920 – 1930–я гады. Зачынілі царкву ў 1939 годзе з прыходам савецкай улады. Была разабрана вежа–званіца, а ў памяшканні зрабілі пякарню. Званіцу адбудавалі ў царкве ўжо пасля развала Савецкага Саюза.
Каментары
Усяго каментароў: 0