Равяцічы. Пакроўская царква
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Бярозаўскі район, Равяцічы.
0
94
26.01.2025
Апісанне
У Бярозаўскім раёне ў мястэчку Равяцічы ёсць драўляная праваслаўная царква, якая была пабудавана ў часы Польскай дзяржавы. Храм асвяцілі, як Пакроўскую царкву. Святыня была пабудавана ў 1933 годзе ў традыцыях драўлянага народнага дойлідства. Складаецца будынак з трох асноўных частак. У інтэр'еры ёсць іканастас і старажытныя абразы 18 – 19 стагоддзяў. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.43588006
Даўгата: 24.83735455
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
26.01.2025
Равяцічы. Пакроўская царква
У мястэчку Равяцічы Бярозаўскага раёна знаходзіцца драўляная Пакроўская праваслаўная царква. У часы Вялікага Княства Літоўскага мястэчка ў 16 стагоддзі ўваходзіла ў Кобрынскую эканомію. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі. Было часткай Гродзенскай губерніі Пружанскага ўезда.
У цэнтры мястэчка ў 1933 годзе была пабудавана драўляная праваслаўная царква. Храм асвяцілі ў ганар Пакрава Прасвятой Багародзіцы.
Помнік узведзены ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. Будынак складаецца з тох асноўных частак: прытвор, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам надбудавана васьмігранная вежа – званіца. Над алтарнай часткай васьмігранны барабан з шатром – цыбулінай. У інтэр'еры ёсць драўляны іканастас з царскімі брамамі, якія аздоблены раслінным арнаментам.
Ёсць старажытныя абразы 18 – 19 стагоддзяў: «Успенне Багародзіцы», «Благавешчанне святой Ганны», «Маленне аб чашы», «Узнясенне Гасподняе», «Праабражэнне Хрыстова» і іншыя.
У апошнія гады ў царкве праведзены рамонт. Зроблены новы дах і пакрыццё купалоў. Добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя.
Каментары
Усяго каментароў: 0