Бяроза. Красныя казармы.
Славутасьць
Беларусь, Брэсцкая вобл., Бяроза, вул. Леніна, 104.
0
99
25.01.2025
Апісанне
У цэнтры раёнага горада Бяроза знаходзіцца некалькі мураваных будынкаў так званых «Красных казармаў». Казармы пабудаваны напрыканцы 19 стагоддзя ў часы Расійскай імперыі з цэглы былога каталіцкага манастыра картэзіянцыў, які знаходзіцца на ўскрайку горада. У часы Першай сусветнай вайны ў казармах быў нямецкі госпіталь. А ў часы Польскай дзяржавы 1934 – 1939 гадах казармы перадалі пад канцэнтрацыйны лагер для палітычных зняволеных. Зараз будынкі казарм адрэстаўраваны і тут знаходзяцца гандлёвыя і сацыяльныя ўстановы. Побач з казармамі ўсталяваны помнік ахвярам канцлагера.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.52740493
Даўгата: 24.96923412
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
25.01.2025
Бяроза. Красные казармы
Па трасе М 1 паміж Брэстам і Баранавічамі ёсць невялікі раёны гарадок Бяроза. У цэнтры горада знаходзіцца некалькі будынкаў пад назвай «Красные казармы».
Гэта будынкі воінскіх казармаў часоў Расійскай імперыі, якія былі пабудаваныя ў 1870 – х гадах. Казармы будаваліся з цэглы каталіцкага касцёла і манастыра картазіянцаў, якія знаходзяцца зусім недалёка. Касцёл Святога Крыжа і манастыр картазіянцаў лічыліся адным з буйнейшых на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага.
Архітэктурны комплекс быў пабудаваны ў 17 – 18 стагоддзях за сродкі магнатаў Сапегаў. У касцёле знаходзілася крыпта з пахаваннямі Сапегаў. У манастырскі комплекс уваходзілі шматлікія культавыя і гаспадарчыя пабудовы: шпіталь, аптэка, бібліятэка, жылыя карпусы і келлі манахаў. Уся тэрыторыя была агароджана замкавай сцяной з абарончымі вежамі. Закладка манастыра адбылася ў 1648 годзе і пры гэтым прысутнічаў Казімір Леў Сапега (1609 - 1656), які пазней і быў пахаваны ў касцёле пры манастыры. Манастыр меў вялікія зямельныя ўладанні, займаўся гандлем і вытворчасцю. Гандляваў півам, віном і гарэлкай, соллю, хлебам і мёдам. Меліся лесапільні, цагляныя заводы, млыны, вінакурні і корчмы.
У часы Расійскай імперыі пасля анцірасійскага паўстання 1830 – 1831 гадоў манастыр зачынілі і некаторыя будынкі сталі выкарыстоўваць пад воінскія казармы. Мясцовыя жыхары часам называюць тэрмін не казармы, а «кашары». Пасля наступнага анцірасійскага паўстання 1863 – 1864 гадоў будынкі касцёла і манастыра пачалі разбіраць і з іх будаваць новыя казармы.
Да нашага часу захавалася некалькі будынкаў тагачасных казарм, якія пабудаваны з чырвонай цэглы і таму празваныя «Красныя казармы». Будынкі трохпавярховыя, пабудаваны ў стылі эклектыкі з элементамі мадэрна.
У часы Першай сусветнай вайны ў казармах знаходзіўся нямецкі вайсковы госпіталь. У часы Польскай дзяржавы некалькі год у будынках была школа рачнога флота. А з 1934 па 1939 год казармы перадалі пад канцэнтрацыйны лагер для палітычных зняволеных, праз які прайшлі тысячы вязней розных нацыянальнасцей.
У «Красных казармах» зараз знаходзяца розныя сацыяльныя і гандлёвыя ўстановы.
Руіны былога манастыра картэзіянцаў на рэстаўрацыі. На месцы былога канцлагера пастаўлены памятны знак.
Каментары
Усяго каментароў: 0