Знай свой край

Знай свой край

Кабакі. Сядзіба Свянціцкіх

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Брэсцкая вобл., Бярозаўскі район, Кабакі.

0

122

26.01.2025

Апісанне

У мястэчку Кабакі Бярозаўскага раёна засталіся гаспадарчыя пабудовы і парк сядзібы Свянціцкіх. Мястэчка ўпершыню ўпамінаецца ў 16 стагоддзі і ў розныя часы належыла розным гаспадарам. З 19 стагоддзя мястэчка перайшло да роду Уладэкаў і ў 1856 годзе ў Кабяках гаспадарыць Антон Уладэк. У 1886 годзе ў маёнтку працавалі цагельны завод, бровар, ветраны млын. З пачатку 20 стагоддзя гаспадарка перайшла да Вітольда Свянціцкага праз шлюб з Сафіяй Уладэк. На сённяшні дзень захаваліся гаспадарчыя пабудовы і парк сядзібы Свянціцкіх, а палац быў разабраны пасля вайны ў 1950 – я гады.

Катэгорыі

На рэстаўрацыі

На рэстаўрацыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.49696594
Даўгата: 24.76295372

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

26.01.2025

Кабакі. Сядзіба Свянціцкіх.

Паміж Бярозай і Пружанамі ёсць старажытнае мястэчка Кабакі ў Бярозаўскім раёне з парэшткамі панскай сядзібы. 


Упершыню мястэчка ўпамінаецца ў гістарычных крыніцах у часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1563 годзе. Спачатку ўваходзіла ў склад Кобрынскай эканоміі. Было створана Кабацкае войтаўства. У адміністрацыйных адносінах уваходзіла ў склад Брэсцкага павета Брэсцкага ваяводства.


Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай з 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. Кабакі ўваходзяць у Пружанскі ўезд Гродзенскай губерніі.

Загадам імператрыцы Кацярыны ІІ мястэчка было падаравана разам з бліжэйшымі вёскамі нашчадкам генерал – фельдмаршала Пятра Румянцава – Задунайскага. А нашчадкі фельдмаршала прадалі мястэчка Паўлу Ягміну (1794 – 1865) – дзяржаўнаму служачаму і памешчыку.


У 19 стагоддзі мястэчка перайшло да роду Уладэкаў. У 1856 годзе ў Кабяках гаспадарыць Антон Уладэк, якому належыць 1118 чалавек. У 1886 годзе ў маёнтку працавалі цагельны завод, бровар, ветраны млын і іншыя гаспадарчыя пабудовы.


У пачатку 20 стагоддзя перайшло да Вітольда Свянціцкага праз шлюб з Сафіяй Уладэк. У часы Першай сусветнай вайны з 1915 года пад нямецкай акупацыяй. У перыяд 1921 – 1939 гады пад уладай Польскай дзяржавы.


 Да нашага часу захаваліся гаспадарчыя пабудовы і парк сядзібы Свянціцкіх. У жылым доме 1912 годзе дагэтуль жывуць людзі, у добрым стане будынак бровара. Будынак палаца быў разабраны пасля вайны ў 1950 – я гады.

Каментары

Усяго каментароў: 0