Бяроза. Бяроза – Картускі канцлагер. Помнік ахвярам.
Мемарыяльны комплекс
Беларусь, Брэсцкая вобл., Бяроза, вул. Леніна, 104.
0
105
25.01.2025
Апісанне
На адной з цэнтральных вуліц горада Бяроза знаходзіцца помнік, які прысвечаны ахвярам канцэнтрацыйнага лагера. Лагер існаваў у перыяд міжваеннай Польшчы і называўся Бяроза – Картускі канцлагер і ён быў створаны для палітычных зняволеных. Канцлагер быў з 1934 па 1939 гады ў будынках былых воінскіх казармаў. Праз лагер прайшло прыкладна 16 тысяч чалавек. У лагеры сядзела шмат беларусаў, украінцаў, палякаў, літоўцаў і прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей
Катэгорыі

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.52754853
Даўгата: 24.97037137
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
25.01.2025
Бяроза. Бяроза – Картускі канцлагер.
У цэнтры раёнага горада Бяроза Брэсцкай вобласці знаходзіцца памятны знак, які прысвечаны ахвярам канцэнтрацыйнага лагера, які існаваў у перыяд міжваеннай Польшчы. Пасля Рыжскага міру ў 1921 годзе заходняя Беларусь патрапіла паду ўладу Польшчы да 1939 года.
І ў Бярозе быў створаны канцлагер для палітычных зняволеных, які дзейнічаў з 1934 года па 1939 года. Створаны канцлагер летам 1934 года па загадзе прэзідэнта Польшчы І. Масьціцкага. Размяшчалася карная ўстанова ў будынках былых воінскіх казармаў часоў Расійскай імперыі. У канцлагеры прымяняліся фізічныя і псіхалагічныя здзекі. За ўвесь час праз лагер прайшло недзе 16 тысяч чалавек.
Пакаранне тут адбывалі беларусы, украінцы, літоўцы, камуністы Польшчы і іншыя. Лагер працаваў да верасня 1939 года пакуль сюды не прыйшла Чырвоная армія.
Ужо ў пасляваенны час пачаўся збор інфармацыі пра гэтыя злачынствы. У 1966 годзе была надрукавана кніга пад назвай «Яны ня сталі на калені», дзе распавядалася пра зняволеных канцлагера. А ў 1967 годзе ў Бярозе адбылася сустрэча вязняў канцлагера, якія прыехалі ў горад з розных краін. Каля таго будынку, дзе размяшчалася адміністрацыя лагера быў усталяваны помнік у памяць аб ахвярах.
Сярод зняволеных у канцлагеры было шмат вядомых беларускіх дзеячоў, напрылад, Вячаслаў Багдановіч (1878 - 1939) – беларускі мастак і кампазітар.
Каментары
Усяго каментароў: 0