Знай свой край

Знай свой край

Междулессе. Царква Святой Троіцы

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Бярозаўскі район, Междулессе.

0

103

26.01.2025

Апісанне

У мястэчку Междулессе Бярозаўскага раёна пабудавана драўляная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Святой Троіцы. Храм спачатку быў пабудаваны ў 1903 годзе за сродкі мясцоывых уладальнікаў сядзібы Барэйшаў, як каталіцкая радавая капліца. Пасля вайны будынак перайшоў да праваслаўных вернікаў. У 1960 годзе храм зачынілі. Пасля развала СССР будынак вярнулі вернікам і быў праведзены рамонт. Царква пабудавана ў традыцыях драўлянага народнага дойлідства. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.39713842
Даўгата: 25.00668949

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

26.01.2025

Междулессе. Царква Святой Троіцы

У Бярозаўскім раёне на трасе на Драгічын ёсць мястэчка Междулессе. На мясцовых могілках прама каля дарогі пабудавана драўляная праваслаўная царква.

Царкву пабудавалі ў 1903 годзе па фундацыі роду Барэйшаў. Храм выкарыстоўваўся Барэйшамі, як радавая капліца. Храм быў узведзены, як каталіцкая святыня. Гэта тэрыторыя адносілася да сядзібы Барэйшай пад назвай «Паўлінава». У 1939 годзе, пасля прыходу савецкай улады сядзіба была нацыяналізавана і будынак самога палаца прыстасавалі пад мясцовую вясковую школу.

У гады Вялікай Айчыннай вайны сядзіба была знішчана пажарам. Капліца захавалася і была асвячоная праваслаўнымі вернікамі ў праваслаўную царкву. Храм асвяцілі ў гонар Святой Троіцы. Святыня працавала нейкі час пасля вайны, але была зачынена ў 1960 годзе.  Пасля развала Савецкага Саюза будынак перадалі праваслаўным вернікам і быў праведзены рамонт. З 1995 года служба ў храме была адноўлена.

 Будынак узведзены ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. Складаецца з трох асноўных частак: прытвор, малітоўная зала і апсіда. Асноўны аб'ём накрыты двухскатным дахам і над ім узвышаецца два васьмігранных барабана з шлемавіднымі купаламі.

У апошнія гады праведзены рамонт царквы. Зроблена ацяпленне будынка. Пабудаваны новы забор і добраўпарадкавана тэрыторыя

Каментары

Усяго каментароў: 0