Знай свой край

Знай свой край

Шышова. Царква Свята – Успенская

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Камянецкі р., Шышова.

0

154

29.12.2024

Апісанне

У Камянецкім раёне ёсць мястэчка Шышова з прыгожай старадаўняй царквой. Першы драўляны храм належыў уніятам і быў пабудаваныў 17 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. У 19 стагоддзі ўніяцкую царкву перадалі праваслаўным вернікам. Але хутка пабудавалі новы храм у 1877 годзе. Царква пабудавана ў традыцыях народнага дойлідства. Складаецца з трох асноўных частак. Рамантавалася за польскім часам у 1930 годзе. Была зачынена ў 1961 годзе. А пасля развала СССР у 1991 годзе праведзены рамонт і царкву Святога Успенія зноў асвяцілі. Царква дзейнічае

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.45468011
Даўгата: 23.87384907

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

29.12.2024

Шышова. Царква Свята – Успенская

Мястэчка Шышова Камянецкага раёна знаходзіцца ў сямі кіламетрах ад раённага цэнтра. Упершыню ўпамінаецца ў гістарычных крыніцах у 16 стагоддзі і ў той час там быў дзяржаўны маёнтак. Уваходзіла ў склад Брэсцкага павета Брэсцкага ваяводства ў часы Вялікага Княства Літоўскага.

У 1685 годзе па фундацыі Фядоры Тышкоўскай будуецца ўніяцкая царква, бо ў тыя часы гаспадаром маёнтка была менавіта Тышкоўская. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай увайшло ў склад Расійскай імперыі і ў пачатку 19 стагоддзя ўніяцкую царкву перадалі праваслаўным вернікам. У 1877 годзе была пабудавана новая праваслаўная царква, якая захавалася да нашага часу. Храм асвяцілі ў гонар Святога Успенія. У часы Польскай дзяржавы ў 1930 годзе праведзена рэканструкцыя будынка. Царква зачынена ў савецкія часы ў 1961 годзе, а маёмасць разрабавана. Пасля развала СССР царкву вярнулі вернікам і ў 1991 годзе пачаўся рамонт. У верасні 1991 года храм асвяціў архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Канстанцін.

 Царква прамавугольны ў плане будынак, які складаецца з трох асноўных частак: прытвор, малітоўная зала і апсіда. Да асноўнага аб'ёму прыбудавана прамавугольная апсіда і сакрысціі. Над прытворам надбудавана двухярусная – вежа – званіца васьмярык на чацвярыке. Галоўны ўваход аформлены казырком на чатырох слупах над якім трохвугольны франтон. Асноўны аб'ём накрыты двухсхільным дахам.

Неделёка перад царквой ёсць прыгожае возера на беразе якога можна адпачыць

Каментары

Усяго каментароў: 0