Знай свой край

Знай свой край

Камянец. Царква Святога Сімяона

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., г. Камянец, вул. Гогаля, 1

0

227

19.12.2024

Апісанне

Калі прыедзеце ў невялікі гарадок Камянец Брэсцкай вобласці, то адразу ў цэнтры пабачыце 2 асноўныя помнікі архітэктуры – гэта праваслаўная царква Святога Сімяона і Камянецкую вежу. Царква ўзведзена на пагорку на месцы старой драўлянай царквы ў псеўда – рускім стылі ў пачатку 20 стагоддзя. Храм складаецца з 4 асноўных частак. Над асноўным аб'ёмам знаходзіцца 5 купалоў – цыбулін. Інтэре'р падзелены на 3 нефа. Царква адрамантавана. Храм дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.40395
Даўгата: 23.8229578

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

19.12.2024

Камянец. Царква Святога Сімяона

Архітэктурнай дамінантай у горадзе Камянец з'яўляецца Камянецкая вежа 13 стагоддзя і праваслаўная царква Святога Сімяона. Храм знаходзіцца ў цэнтры мястэчка на самым пагоркуі яго бачна з уіх куткоў горада.

Царква пабудавана ў 1912 – 1914 гадах з цэглы ў псеўда – рускім стылі. Новы храм узведзены на тым месцы, дзе была старая драўляная царква 18 – 19 стагоддзя.

 Царква Святога Сімяона мае кананічную ў праваслаўным будаўніцтве чатыры часткі, якая выцягнута па восі захад – усход і апсіда з усходняга боку. Спачатку ідзе прытвор, затым трапезная, асноўны аб'ём малітоўнай залы і пяцігранная апсіда. Над прытворам узвышаецца трохярусная вежа – званіца васьмярык на чацвярыку. Вежа завяршаецца васьмігранным высокім шатром.

Малітоўная зала мае кубападобны аб'ём, які ўсталяваны на высокі цокаль, а на самым версе знаходзіцца цыліндрычны светлавы барабан, які ўвенчаны вялікім купалам – цыбулінай. Па углам асноўнага аб'ёма маюцца яшчэ чатыры меншых памераў барабаны з цыбулінамі. І атрымаўся пяцікупальны храм.

Галоўны ўваход аформлены арачным парталам, над якім зроблены каляровыя роспісы. Па сваёй архітэктуры і пластычнай апрацоўке пры будаўніцтве царквы выкарыстаны прыёмы маскоўскай архітэктуры 17 стагоддзя. У інтэр'еры 3 нефы над якімі ўзвышаецца светлавы барабан. Ёсць іканастас і абразы 19 стагоддзя


Каментары

Усяго каментароў: 0