Камянец. Бібліятэка імя Усевалада Ігнатоўскага
Славутасьць
Беларусь, Брэсцкая вобл., г. Камянец, вул. Леніна, 3
0
233
21.12.2024
Апісанне
У гістарычным цэнтры горада Камянец у старажытным мураваным будынку, які быў узведзены ў пачатку 20 стагоддзя, працуе раённая бібліятэка імя Усевалада Ігнатоўскага (1881 – 1931). У. Ігнатоўскі нарадзіўся ў Камянецкім раёне ў вёсцы Такары. У пачатку 20 стагоддзя ў Савецкай Беларусі імя У. Ігнатоўскага ведаў кожны беларус, бо гэта быў першы прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі, гісторык, пісьменнік, грамадскі і палітычны дзеяч. Некалькі год таму на будынку бібліятэкі была ўсталявана памятная шыльда вядомаму земляку
Катэгорыі

Гістарычнае

Літаратурны
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.4047686
Даўгата: 23.8195353
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
21.12.2024
Камянец. Бібліятэка імя Усевалада Ігнатоўскага
У самым цэнтры невялікага горада Камянец знаходзіцца раённая бібліятэка імя Ўсевалада Ігнатоўскага. Будынак бібліятэкі ўзведзены ў часы Польскай дзяржавы ў пачатку 20 стагоддзя. Сваю гісторыю бібліятэка пачынае з 1944 года. Першапачаткова ўстанова знаходзілася ў іншым памяшканні, а зытым пераехала ў гэты двухпавярховы мураваны будынак. У 2005 годзе раённай бібліятэцы было нададзена імя земляка Усевалада Макаравіча Ігнатоўскага (1881 – 1931).
У. Ігнатоўскі – першы прэзідэнт Беларускай акадэміі навук, гісторык, грамадскі і палітычны дзеяч. Нарадзіўся ў Камянецкім раёне ў мястэчку Такары, якое знаходзіцца зараз на самай мяжы з Польшай. Вучыўся ў семінарыях у Вільні і Магілёве, а затым ва універсітэтах у Санкт – Пецярбургу на гісторыка – філалагічным факультэце і ў горадзе Тарту Юр'еўскім універсітэце. Пасля рэвалюцыі быў наркамам асветы і земляробства. Старшыня Інстытута беларускай культуры. Першы прэзідэнт Акадэміі навук з 1929 года, першы дырэктар Інстытута гісторыі АН. Прафесар БДУ.
У час сталінскіх рэпрэсій быў зняты з пасадаў і выключаны з кампартыі , як лідар «нацыянал – дэмакратычнай контррэвалюцыі». Пасля допытаў у ДПУ скончыў жыццё самагубствам. Рэабілітаваны. Магіла знаходзіцца ў Мінску на Вайсковых могілках. Некалькі год таму на галоўным фасадзе будынка раённай бібліятэцы горада Камянец была ўсталявана памятная шыльда.
Каментары
Усяго каментароў: 0