Пашукі. Царква Андрэя Першазваннага
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Камянецкі р., Пашукі.
0
169
26.12.2024
Апісанне
Паміж Камянцам і нацыянальным паркам Белавежская пушча ёсць невялікае мястэчка Пашукі пасярод якога ўзведзена драўляная праваслаўная царква Андрэя Першазваннага. Першы храм быў узведзены ў 17 стагоддзі і называўся Раства Багародзіцы. Наступная царква была асвячоная ў гонар Святога Ануфрыя. У 1877 годзе пабудаваны новы храм, які дайшоў да нашага часу – Андрэя Першазваннага. Будынак складаецца з 4 асноўных частак. У савецкія часы царква была зачынена і занядбана. У 1990- я гады царкву адрамантавалі. Царква дзейнічае
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.522994
Даўгата: 23.84777115
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
26.12.2024
Пашукі. Царква Андрэя Першазваннага
Паміж раёным цэнтрам Камянец і нацыянальным паркам Белавежская пушча знаходзіцца мястэчка Пашукі. На трасе, якая вядзе на Каменюкі ў пушчу, на супраць мясцовых могілак, пабудавана драўляная праваслаўная царква ў гонар Святога Андрэя Першазваннага.
Першая царква ў мястэчку Пашукі была пабудавана ў 1609 годзе. Па фундацыі Пац Агаф'і – Соф'і узведзены храм у гонар Раства Багародзіцы. Праз 150 год узведзены новы храм, які асвяцілі ў гонар Святога Ануфрыя. А ў 1877 годзе будуецца новая царква ў гонар Святога Андрэя Першазваннага. Будынак быў узведзены будаўнікамі з мястэчка Белавежа, што знаходзіцца недалёка ад Камянецкага раёна на тэрыторыі сучаснай Польшчы. У савецкія часы ў 1961 годзе царкву зачынілі і будынак прыйшоў у заняпад. У 1995 годзе пасля рамонту царква зноў пачала працаваць.
Царква пабудавана ў псеўда – рускім стылі і складаецца з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная. Малітоўная зала і апсіда. Над прытворам надбудавана двухярусная вежа – званіца. Васьмярык на чацвярыку і завершана высокім шматгранным шпілем з цыбулінай. Галоўны ўваход аформлены казырком з трохвугольным франтонам і трымаецца на двух драўляных слупах. Трапезная накрыта двухскатным дахам. Асноўны аб'ём царквы мае форму квадрата і накрыты чатырохскатным дахам з васьмігранным барабанам з цыбулінай. Да малітоўнай залы прыбудавана трохгранная апсіда.
Каментары
Усяго каментароў: 0