Знай свой край

Знай свой край

Камянец. Помнік архітэктару градарубу Алексе

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Брэсцкая вобл., г. Камянец, вул. Леніна.

Апісанне

Ёсць цікавыя гістарычныя летапісныя звесткі, што горад Каменец быў пабудаваны ў 13 стагоддзі градарубам Алексам, якога сюды накіраваў валынскі князь Уладзімір Васількавіч. У 1990 годзе ў цэнтры мястэчка быў усталяваны помнік у выглядзе зубра і Алекса, які трымае рукой шчыт, на якім напісана цытата з летапісу. Аўтарам помніка з'яўляецца вядомы беларускі скульптар Аляксандр Лышчык, які сам родам з горада Камянец

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Літаратурны

Літаратурны

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

21.12.2024

Камянец. Помнік архітэктару градарубу Алексе

У гістарычным цэнтры Камянца паміж царквой Святога Сімяона і Камянецкай вежай знаходзіцца помнік архітэктару градарубу Алексе. Згодна Іпацьеўскага летапісу ў 13 стагоддзі валынскі князь Уладзімір Васількавіч адправіў валынскага градабудаўніка Алекса ў верх па раке Лясная для выбару зручнага месца для крэпасці, якая б абараняла межы валынскага княства. І ў 1276 годзе Алекса пабудаваў горад, які назвалі Камянец.

Помнік паставілі 1990 годзе ў самым цэнтры Камянца. Адкрыццё помніка адбывалася ўрачыста і вось, як пра гэту падзею паведаміла мясцовая газета: «Гістарычную частку нашага старажытнага Камянца нядаўна ўпрыгожыла бронзавая кампазіцыя, прысвечаная яго заснавальніку, саратніку князя Уладзіміра Валынскага – Алексу. Аўтар скульптуры – выкладчык Беларускага тэатральна – мастацкага Інстытута Аляксандр Іванавіч Лышчык, для якога гэтая работа асабліва дарагая: Камянец – яго радзіма і таму ён працаваў над кампазіцыяй з асаблівым натхненнем.» Мясцовыя жыхары называюць помнік вельмі проста -«Зубр».

 Аўтар – Аляксандр Іванавіч Лышчык, вядомы беларускі скульптар, работы якога знаходзяца па ўсёй нашай краіне і за мяжой. Ёсць тут таксама такое павер'е, што калі апынецеся побач з помнікам, то варта пацярэць рогі ў зубра на ўдачу.


Каментары