Камянец. Касцёл Пятра і Паўла
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., г. Камянец, вул. Савецкая, 5
0
227
19.12.2024
Апісанне
У Камянцы ёсць мураваны касцёл апосталаў Пятра і Паўла. Храм мае складаную гісторыю і за час свайго існавання некалькі разоў перабудоўваўся. Першы касцёл драўляны пабудаваны ў 16 стагоддзі. Затым касцёл перабудавалі ў 18 стагоддзі. Храм згарэў у час навальніцы ў 1925 годзе. Пачалося будаўніцтва мураванага касцёла, якое амаль было завершана к 1939 году. Будынак касцёла ў савецкія часы перабудавалі пад рэстаран. Потым тут была чайная. Будынак вярнулі вернікам з развалам СССР. Аднавілі храм у пачатку 2000 - х гадоў. У інтэр'еры ёсць кнігі і літургічныя рэчы 18 – 19 стагоддзяў, якія ўдалося вернікам выратаваць у савекія часы.
Катэгорыі

Гістарычнае

Літаратурны
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.4011631
Даўгата: 23.81959424
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
19.12.2024
Камянец. Касцёл Пятра і Паўла
Першы каталіцкі касцёл у Камянцы быў пабудаваны ў 16 стагоддзі. Пры чым два касцёлы было: Святой Троіцы і Пятра і Паўла. Даследчыкі адзначаюць, што прыкладам для храмаў паслужылі касцёлы ў Кракаве. Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла фундаваў сам Вялікі Князь Літоўскі Аляксандр. У пачатку 18 стагоддзя храм перабудавалі і яго асвяціў епіскап Луцкі Стэфан Рупнеўскі. Захавалася апісанне касцёла за 1876 год: «Костёл деревянный, фундамент из кирпича, прямоугольной формы с фронтонами, 2 фасадные башни. Костел обит белой жестью с железными крестами в длину 42 аршина в ширину 21 аршин, стены отполированы, крыша покрыта гонтом. В нижнем ярусе было 8 окон, вверхнем 10, всех маленьких окон насчитывалось 11. Железные завесы, внутренние замки в дверях». У інтэр'еры над уваходам былі хоры, якія трымаліся на 2 драўляных калонах. Быў таксама арган на 8 галасоў. Сцены храма былі ўпрыгожаны роспісам. Мелася 8 алтароў.
Але ўся гэта прыгажосць была знішчана пажарам у 1924 годзе, калі ў час навальніцы ў будынак патрапіла маланка. У час пажару ўдалося гараджанам і вернікам вынесці частку архіва, малітоўных кніг і касцёльнага ўбранства. У Белавежскай пушчы быў набыты лес і пабудавана часовая капліца. І пачалося будаўніцтва вялікага мураванага касцёла, у алтарную частку якога ўбудавалі старую вежу – званіцу 18 стагоддзя.
Планавалася, што новы храм будзе большы за папярэдні драўляны. Былі ўзведзены сцены, заставалася дабудаваць толькі дах у будынку. Але наступіў 1939 год і з прыходам савецкай улады частку сцен разабралі і ў памяшканні адчынілі рэстаран з гучнай назвай «Белавежская пушча». Потым тут была звычайная чайная. І толькі пасля развала СССР будынак перадалі каталіцкім вернікам і пачалося будаўніцтва новага касцёла, якое завяршылі ў пачатку 2000- х гадоў.
У Новым касцёле маюцца кнігі 18 – 19 стагоддзяў, якія ўдалося выратаваць вернікам у савецкія часы са старога храма.
Каментары
Усяго каментароў: 0