Дзмітравічы. Царква Праабражэнская
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Камянецкі р., Дзміравічы.
Апісанне
Па шляху з Камянца на Каменюкі ў Белавежскую пушчу ёсць мястэчка Дзмітравічы. Пасярод вёскі пабудавана драўляная праваслаўная царква ў гонар Праабражэння Гасподняга. Храм будаваўся, як уніяцкая святыня, а пасля забароны ўніі ў 19 стагоддзі быў перададзены праваслаўным вернікам. Будынак прамавугольны ў плане, зроблены са зруба. Накрыты двухсхільным дахам з васьмігранным барабанам і цыбулінай. Перад царквой драўляная вежа – званіца. Царква адрамантавана. Храм дзейнічае
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
24.12.2024
Дзмітравічы. Царква Праабражэнская
На самай ускраіне нацыянальнага парка «Белавежская пушча» знаходзіца мястэчка Дзмітравічы. Праз Дзмітравічы праходзіць дарога Камянец – Каменюкі.
У часы Вялікага Княства Літоўскага з 16 стагоддзя ў мястэчку быў вядомы маёнтак, які ўваходзіў у склад Брэсцкага павета Брэсцкага ваяводства. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай увайшла ў склад Расійскай імперыі і адносілася да Гродзенскай губерніі. У 19 стагоддзі мясцовым маёнткам валодалі Сівер, а потым Бахмецьеў.
У цэнтры мястэчка пабудавана драўляная царква 18 стагоддзя, якую асвяцілі ў гонар Праабражэння Гасподняга. Царква будавалася, як уніяцкі храм. Пасля забароны ўніі будынак перадалі праваслаўным вернікам. Напрыканцы 19 стагоддзя прыхаджан было больш пяці тысяч з 16 бліжэйшых вёсак.
Праабражэнская царква лічыца помнікам беларускага народнага дойлідства. Будынак прамавугольны ў плане, зроблены са зруба, накрыты высокім двухскатным дахам. Да галоўнага фасаду прыбудаваны невысокі прытвор. Перад царквой пабудавана драўляная цацвярыковая вежа – званіца. Каля царквы з даўніх часоў знаходзяцца пахаванні святароў.
У апошнія гады царква была адрамантавана