Знай свой край

Знай свой край

Малеч. Царква Святога Сімяона Стоўпніка

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Бярозаўскі район, Малеч.

Апісанне

Сярод мястэчка Малеч Бярозаўскага раёна ўзвышаецца мураваная праваслаўная царква. Храм узведзены ў 19 стагоддзі ў стылі эклектыкі. Будынак складаецца з асноўных 4 частак. У інтэр'еры ёсць іканастас з старажытнымі каштоўнымі абразамі 17 – 19 стагоддзяў. У іканастасе знаходзіцца абраз 17 стагоддзя «Сімяона Стоўпніка». Царква ў апошнія гады была адрамантавана. Перад царквой знаходзіцца мураваная брама. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

27.01.2025

Малеч. Царква Святога Сімяона Стоўпніка

У мястэчку Малеч Бярозаўскага раёна знаходзіцца ў цэнтры паселішча мураваная праваслаўная царква. Упершыню мястэчка ўпамінаецца ў дакументах у часы Вялікага Княства Літоўскага ў 16 стагоддзі і ў гэты час тут пабудавалі першую царкву.

Храм быў узведзены ў 1887 годзе па праекту 1880 года архітэктара з Расіі Пятра Залатарова. Помнік узведзены ў стылі эклектыкі сінадальнага накірунку і мае падоўжана – восевую кампазіцыю.

Будынак складаецца з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам надбудавана васьмігранная вежа – званіца: васьмярык на чацвярыку.

 Над асноўным аб'ёмам узвышаецца васьмігранны барабан, які завершаны купалам – цыбулінай. У інтэр'еры маецца драўляны іканастас і старажытныя абразы 17 – 19 стагоддзяў. У іканастасе знаходзіцца абраз 17 стагоддзя «Сімяона Стоўпніка», абразы 18 – 19 стагоддзяў «Пакрава», «Мікалай Цудатворац», «Святы Пётр і Павел», «Тры свяціцелі», «Тайная вячэра», «Наталля і Аляксей – людзі Божыя» і іншыя.

 Царква ў апошнія гады адрамантавана. Перад храмам узведзена брама

Каментары