Высацк. Царква Святога Мікалая
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Слонімскі район, Высацк.
Апісанне
У Слонімскім раёне ў мястэчку Высацк ёсць мураваная царква Святога Мікалая. Дакладная дата пабудовы храма не вядомая. Па адным крыніцам вядома, што царква ўзведзена ў пачатку 19 стагоддзя ў стылі класіцызму ў часы Расійскай імперыі. Па іншым, што будынак узведзены ў 18 стагоддзі. Па архітэктуры відавочна, што храм спачатку, мабыць, належыў уніятам, ці каталікам, а потым быў перададзены праваслаўным. У 1875 годзе будынак быў адрамантаваны па праекту архітэктара Сяргея Гур'ева. Чарцяжы выканаў інжынер Мікалай Ціхвінскі. Царква дзейнічае
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
12.02.2025
Высоцк. Царква Святога Мікалая Цудатворца.
У мястэчку Высоцк Слонімскага раёна пабудавана каменная праваслаўная царква Святога Мікалая. Ёсць таксама каменны млын і магіла салдат Першай сусветнай вайны.
Першы храм у мястэчку быў пабудаваны ў 16 стагоддзі ў эпоху Вялікага Княства Літоўскага. Царква была драўлянай. Новы каменны храм ўзвялі ў 19 стагоддзі. Ёсць цікавая легенда аб пабудове каменнай царквы ў Высоцку.
У часы Расійскай імперыі ў 1877 годзе пачалася руска–турэцкая вайна, якая працягвалася ў 1877 – 1878, два гады. Тыя сяляне, якія былі ўзятыя ў войска і адпраўленыя на фронт з гэтай мясцовасці, далі абяцанне, што калі вернуцца жывымі, то пабудуюць у мястэчку Высоцкі каменны храм. Калі жыхары пасёлка вярнуліся жывымі з вайны, то выканалі сваё абяцанне і ўзвялі новы каменны храм.
Пасля Рыжскага міру ў 1921 годзе гэтая мясцовасць да 1939 года апынулася пад уладай польскай дзяржавы. Царква ў гэты час ад праваслаўных перадалі каталіцкім вернікам.
У часы Вялікай Айчыннай вайны царква згарэла.
У 1964 годзе мясцовы калгас абсталяваў будынак пад свае патрэбы і зрабіў тут склад.
У 2002 годзе будынак быў перададзены праваслаўным вернікам і пачаўся рамонт святыні.
У 2007 годзе храм зноў асвяцілі.
Помнік прамавугольны ў плане. Крыты двухсхільны дах. Галоўны фасад упрыгожаны чатырма пілястрамі і трохвугольным франтонам.