Знай свой край

Знай свой край

Горка. Царква Святога Георгія

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Дзятлаўскі р., Горка.

0

292

01.12.2024

Апісанне

Да нашага часу ў Дзятлаўскім раёне ў вёсцы Горка захавалася мураваная праваслаўная царква. Будынак быў узведзены прыкладна ў 1900 годзе ў псеўда – рускім стылі. Царкву назвалі ў гонар Святога Георгія Пераможцы. Царква мураваная, пабудавана з цэглы. Складаецца з 4 асноўных частак. У савецкія часы ў будынку быў склад. У 1990 – х гадах праведзены рамонт і зноў царкву асвяцілі. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.28685436
Даўгата: 25.50824498

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

01.12.2024

Горка. Царква Святога Георгія

У мястэчку Горка ёсць мураваны праваслаўны храм, які названы ў гонар Святога Георгія Пераможцы. Царква ўзведзена на мяжы стагоддзяў прыкладна ў 1900 годзе. Храм будаваўся на сродкі мясцовага гаспадара маёнтка Стэфана Незабытоўскага і грошы Святога Сінода. Спачатку ў храме святаром служыў пратаірэй Іакім. Пасля Вялікай Айчыннай вайны царква першапачаткова працавала, але ў 1960 – я гады ў часы генсека Мікіты Хрушчова храм зачынілі. Будынак быў прыстасаваны пад склад. У жніўні 1993 года адбыўся пажар і пачаўся збор сродкаў на рамонт храма. У жніўні 1994 года царква адчыніла свае дзверы прыхаджанам. Асвяціў храм пасля доўгага перапынку епіскап Канстанцін.

Будынак царквы ўзведзены па тыпавому праекту ў псеўда – рускім стылі. Пабудавана царква паводле падоўжана – восевай кампазіцыі і мае 4 асноўныя часткі: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда.  Над прытворам двухярусная вежа – званіца, накрытая шатром з цыбулінай. Асноўны аб'ём малітоўнай залы ў плане квадратны, накрыты чатырохскатным дахам. На версе ўсталяваны светлавы барабан з цыбулінай. Фасады царквы і верхні ярус званіцы, прарэзаны арачнымі вокнамі. Царкоўны двор па перыметру акружаны мураванай агароджай з брамай.

Каментары

Усяго каментароў: 0