Сідзельнікі. Царква Параскевы Пятніцы
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Ваўкавыскі р., Сідзельнікі.
Апісанне
У мястэчку Сідзельнікі ёсць мураваная царква ў гонар Святой Параскевы Пятніцы. Спачатку на гэтым самым месцы быў старажытны драўляны храм. Але з за яго ветхасці яго разабралі ў сярэдзіне 19 стагоддзя і пабудавалі новую мураваную царкву. Будынак узведзены па тыпавому праекту ў псеўда – рускім стылі. У савецкія часы царква была зачынена. У апошнія гады прайшла рэстаўрацыя. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
29.11.2024
Сідзельнікі. Царква Параскевы Пятніцы
На ўскрайку мястэчка Сідзельнікі недалёка ад возера, знаходзіцца мураваная праваслаўная царква ў гонар Святой Параскевы Пятніцы.
Да яе пабудовы на гэтым месцы быў драўляны праваслаўны храм. Кім і калі драўляная царква была пабудавана – невядома. Але храм быў старажытны. У сярэдзіне 19 стагоддзя пры царкве святаром служыў выпускнік Віленскай Духоўнай семінарыі Міхаіл Крачэтовіч. На 1861 год да царквы прыход складаў у Сідзельніках 816 мужчын і 842 жанчыны. Да царквы адносіліся 2 старыя драўляныя капліцы ў бліжэйшых вёсках.
У 1872 годзе, а па іншым крыніцам у 1865 – м, на старых падмурках быў пабудаваны новы мураваны праваслаўны храм. У 1950 – х гадах у часы СССР царкву зачынілі і прыстасавалі пад складское памяшканне. У 1991 годзе храм вярнулі вернікам і пачаліся рамонтныя працы па аднаўленню святыні. У снежні 1995 года царкву асвяцілі. Асвячэнне праводзіў сам мітрапаліт Філарэт Мінскі і Слуцкі Патрыяршы Экзарх усея Беларусі.
Царква пабудавана па тыпавому праекту. Будынак складаецца з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам пабудавана вежа – званіца. У малітоўнай залі па бакам па 3 акна з какошнікамі на версе. Царква абнесена мураванай агароджай.