Знай свой край

Знай свой край

Зельзін. Царква Узвышэння Святога Крыжа.

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Пружанскі раён, Зельзін.

0

98

27.01.2025

Апісанне

У вёсцы Зельзін Пружанскага раёна знаходзіцца каменная праваслаўная царква 19-га стагоддзя, якую асвяцілі ў гонар Узвіжання Святога Крыжа. Помнік узведзены ў стылі эклектыкі з выкарыстаннем бутавага каменя. Каля храма пабудавана каменная капліца і вароты. На Браме захаваўся звон 19-га стагоддзя, які быў падораны імператарам Аляксандрам II.

У савецкія часы царкву зачынілі і яна была прыстасаваная пад клуб. Затым будынак быў пашкоджаны пажарам. У 1994 годзе царкву адрамантавалі і зноў асвяцілі. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.9037059
Даўгата: 24.70083947

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

27.01.2025

Зельзін. Царква Узвіжэння Святога Крыжа.

У мястэчку Зельзін Пружанскага раёна на мясцовых могілках ёсць мураваная праваслаўная царква Узвіжэння Святога Крыжа. Прасцей за ўсё да вёсцы Зельзін даехаць ад мястэчка Ружаны.


Першая царква ў Зельзіне ўпамінаецца ў дакументах у эпоху Вялікага Княства Літоўскага ў 1420 – 1430 – я гады. Паводле мясцовага падання храм пабудавала за свае сродкі княгіня, якая ледзь не патанула ў балоце і яе выратавалі паляўнічыя.


 У часы Расійскай імперыі Зельзін быў у складзе Гродзенскай губерніі Ваўкавыскага павета. У 19 стагоддзі тут меўся маёнтак роду Быхаўцаў, праваслаўная царква, якая адносілася да храма ў Падароску.


Царква Крыжаўзвіжанская была пабудавана ў 1878 годзе. Помнік узведзены ў стылі эклектыкі на зямлі прыхадскіх могілак. З старога храма сюды перанеслі абраз Божай Маці, які дужа шанаваўся мясцовымі жыхарамі і драўляны крыж, выкананы з дуба.


 У 1900 годзе была пабудавана мураваная капліца каля царквы, якую асвяцілі ў гонар Святых віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія. Капліца ўзведзена за сродкі святара Антонія Радкевіча.


У савецкія часы пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1962 годзе царкву зачынілі і памяшканне прыстасавалі пад вясковы клуб. А ўсе царкоўныя рэчы былі перададзены ў іншую царкву, а частку ў касцёл у Ружанах. Затым будынак быў моцна пашкоджаны пажарам і стаяў у руінах да развала СССР. У 1990- я гады храм быў адноўлены і ў ім пачаліся набажэнствы.

Каментары

Усяго каментароў: 0