Знай свой край

Знай свой край

Вялікія Шылавічы. Царква Казанскай абраза Божай Маці

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Слонімскі район, Вялікія Шылавічы.

0

47

12.02.2025

Апісанне

У Вялікіх Шылавічах Слонімскага раёна ў цэнтры мястэчка на пагорку знаходзіцца мураваная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Казанскай абраза Божай Маці. Храм пабудаваны ў пачатку 19 стагоддзя ў часы Расійскай імперыі ў стылі класіцызму. Помнік мураваны, узведзены з цэглы і бутавага камяня. Перад храмам маецца мураваная двухвежавая званіца. Каля храма захаваліся старыя пахаванні. Помнік у апошнія гады адрэстаўраваны. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.03192829
Даўгата: 25.3766332

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

12.02.2025

Вялікія Шылавічы. Царква Казанскай абраза Божай Маці

У мястэчку Вялікія Шылавічы Слонімскага раёна ў цэнтры паселішча знаходзіцца мураваная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Казанскага абраза Божай Маці.

Першы драўляны храм у мястэчку вядомы з часоў Вялікіга Княства Літоўскага з 15 стагоддзя. Новая мураваная царква была пабудавана ў часы Расійскай імперыі ў 1818 годзе.

 Першапачаткова святыня была асвечана ў гонар Святога Мікалая. У 1882 годзе будынак моцна пацярпеў у час пажару, калі ў яго патрапіла маланка. Храм перабудавалі і зноў царкву асвяцілі. Але асвяцілі ў гонар Казанскага абраза Божай Маці. Пасля Рыжскага міру ў 1921 годзе мястэчка ўвайшло да 1939 года ў склад Польскай дзяржавы. У 1932 – 1939 гадах святаром пры царкве быў пратаірэй Андрэй Куц, які раней быў выкладчыкам у Віленскай Духоўнай семінарыі. У 1939 годзе святар быў забіты бандзітамі.

Помнік узведзены з цэглы і бутавага камяня ў стылі класіцызму. Асноўны аб'ём храма мае форму васьмігранніка, які завершаны сферычным купалам. Галоўны фасад упрыгожаны чатырма калонамі дарычнага ордэра, які завершаны трохкутным франтонам. У інтэр'еры маецца іканастас.

Перад храмам узведзена мураваная чацверыковая двухярусная званіца. Вакол храма мураваная агароджа з бутавага камяня.

Каментары

Усяго каментароў: 0