Быцень. Успенская царква
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Івацэвіцкі район, Быцень.
Апісанне
У мястэчку Быцень Івацэвіцкага раёна захавалася ўнікальная мураваная Успенская царква, якая калісці была часткай вялізарнага ўніяцкага манастыра базыльянаў. Манастыр не дайшоў да нашага часу, а засталася толькі гэта невялікая царква, якая была пабудавана ў 17 стагоддзі, як капліца пры манастыры. Помнік узведзены ў стылі рэнесанса і барока. У інтэр'еры маюцца ўнікальныя ўніяцкія і праваслаўныя абразы 16 – 18 стагоддзяў. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
30.01.2025
Быцень. Успенская царква
Мястэчка быцень Івацэвіцкага раёна з часоў Вялікага Княства Літоўскага вядома сваімі хрысціянскімі святынямі. Да нашага часу захавалася праваслаўная Успенская царква 17 стагоддзя.
Упершыню мястэчка ўпамінаецца ў 16 стагооддзі. Успенская царква была спачатку пабудавана, як капліца ў 1654 годзе пры архітэктурным ансамблі базыльянскага манастыра. Манастыр належыў уніятам і лічыўся адным з самых заможных і ўплывовых манастыроў у Вялікім Княстве.
Манастыр заснавалі ў 1640 годзе Рыгор Трызна, які займаў пасаду слонімскага маршалка і яго жонка Рэгіна, якая паходзіла з магнацкага роду Сапегаў. Пасля смерці іх сына Мікалая Трызны мястэчка перайшло да ўніятаў і яны сталі тут гаспадарамі. У 1656 годзе у манастыры ў Быцені нейкі час жыў і працаваў кіраўнік ордэна базыльян Бенедыкт Цярлецкі. На захаванні манастыра знаходзіліся нятленныя мошчы старца Сімяона Стаўроўскага, які нейкі час быў настаяцелем манастыра. У 1683 годзе пры манастыры вучыўся і ўступіў у ордэн Святога Васілія Вялікага Леў Кішка (1668 – 1728) – перакладчык і пісьменнік, царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай, доктар багаслоў'я.
Успенская царква пабудавана ў стылі позняга рэнесансу і ранняга барока.
Асноўны аб'ём у плане мае прамавугольную фігуру і накрыты вальмавым дахам. Над царквой узвышаецца васьмігранны барабан з купалам – цыбулінай. Інтэр'ер храма падзелены на тры нефа.
Маецца драўляны іканастас і некалькі старажытных абразоў 18 стагоддзя ў тым ліку «Маці Божая Замілаванне Жыровіцкая». Вялікую мастацкую і гістарычную каштоўнасць мае абраз 16 стагодзя «Хрыстос Уседзяржыцель», які сюды патрапіў з уніяцкага манастыра ў Быцені. Ёсць таксама драўляная скульптура 18 стагоддзя «Укрыжаванне».
У апошнія гады царква адрамантавана і перад храмам пабудавана новая вежа – званіца.