Знай свой край

Знай свой край

Лясная. Помнік драматургу Уладзіславу Галубку.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Брэсцкая вобл., Баранавіцкі район, Лясная.

0

79

01.02.2025

Апісанне

У мястэчку Лясная Баранавіцкага раёна на чыгуначнай станцыі ўсталяваны памятны знак, які прысвечаны выбітнаму земляку драматургу Уладзіславу Галубку (1882 - 1937).
Уладзiслаў Галубок - вядомы беларускі актор, празаік, мастак і рэжысёр, першы, хто атрымаў званне Народны артыст Беларусі. Нарадзіўся ў вёсцы Лясной у сям'і чыгуначніка.
Некалькі год таму быў усталяваны памятны знак з наступным надпісам: «Уладзіславу Галубку. Выдатнаму грамадскаму дзеячу, драматургу, паэту, актору, мастаку, ад удзячных нашчадкаў».

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Літаратурны

Літаратурны

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.9800399
Даўгата: 25.7682945

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

01.02.2025

Лясная. Помнік драматургу Уладзіславу Галубку.

У мястэчку Лясная Баранавіцкага раёна ёсць некалькі помнікаў гісторыі і даўніны. Цэнтрам мястэчка з'яўляецца чыгуначная станцыя, якая была пабудавана за часамі Польскай дзяржавы ў 1925 годзе ў закапанскім стылі.

Каля станцыі ўсталяваны помнік, скульптура савецкага салдата на месцы брацкай магілы, дзе пахаваны савецкія воіны і ваеннапалонныя, якія загінулі ў лагеры смерці каля Лясной.


Каля чыгуначнай станцыі ўсталяваны памятны валун, які прысвечаны земляку, выбітнаму беларускаму нацыянальнаму дзеячу Уладзіславу Галубку.

Уладзіслаў Іосіфавіч Галубок (1882 - 1937) – Народны артыст Беларусі, беларускі драматург і празаік, актор і мастак, пісьменнік і тэатральны рэжысёр.

Нарадзіўся ў мястэчку Лясная ў сям'і рабочага чыгуначніка Іосіфа Голуба. Пачатковую адукацыю атрымаў у Мінску. Працаваць таксама пайшоў у Мінску. З юнацтва наведваў тэатр. Граў у аркестры дабраахвотнага пажарнага таварыства на трамбоне. Вучыўся маляванню ў вядомых мастакоў Мінска. Пачаў друкаваць у мясцовых газетах вершы і апавяданні. У 1913 годзе выйшла першая кніжка «Апавяданні». У часы рэвалюцыі ўступае разам з жонкай і дзецьмі ў «Першае беларускае таварыства драмы і камедыі».


Быў створаны вандроўны беларускі дзяржаўны тэатр, дзе кіраўніком прызначылі У. Галубка. П'есы ставіліся пераважна беларускіх класікаў і самога Галубка. У трупу ўвайшлі некалькі сябраў У. Галубка, яго сын, тры дачкі і жонка. Пэўны час акторамі ў тэатры працавалі вядомыя беларускія пісьменнікі: Алесь Дудар, Міхась Чарот, Васіль Сташэўскі і іншыя.


Тэатр праводзіў актыўную грамадскую асветніцкую працу. Але ўсё было знішчана ў 1930–я гады ў часы Сталінскіх рэпрэсій. Самога У. Галубка арыштавалі ў 1937 годзе. Пасля арышту загінуў драматург у турме, або ў высылке. Дагэтуль дакладна невядома.

Рэабілітаваны ў 1957 годзе.

У Лясной на будынку мясцовай школы ўсталявана памятная шыльда, прысвечаная У. Галубку.

Каментары

Усяго каментароў: 0