Знай свой край

Знай свой край

Міронім. Царква Праабражэнская

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Івацэвіцкі район, Міронім.

0

115

30.01.2025

Апісанне

На ўскраіне мястэчка Міронім Івацэвіцкага раёна пабудавана мураваная праваслаўная Спаса – Праабражэнская царква. Храм узведзены ў 19 стагоддзі на месцы ранейшай драўлянай царквы 18 стагоддзя. Пабудаваны ў рэтраспектыўна – рускім стылі з цэглы і бутавага камяня. Складаецца з чатырох асноўных кананічных частак. У інтэр'еры ёсць драўляны трохярусны іканастас. У час вайны храм зачынілі, а пасля вайны будынак быў знішчаны пажарам. У 1989 годзе святыню перадалі праваслаўным вернікам і быў праведзены рамонт. Царква дзейнічае

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.94649676
Даўгата: 25.43289474

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

30.01.2025

Міронім. Царква Праабражэнская.

У мястэчку Міронім Івацэвіцкага раёна ёсць мураваная праваслаўная царква, якую асвяцілі, як Спаса–Праабражэнскую. На месцы мураванага храма раней была драўляная царква, якую ўзвялі ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1752 годзе.


 Новы храм створаны ў 1869 годзе паводле праекта архітэктара Г. Меера. Праект быў распрацаваны ў 1865 годзе. Фінансавалася будаўніцтва Святым Сінодам, а таксама збіраліся сродкі прыхаджанамі. За ахвяраванні прыхаджан у 1894 годзе была зроблена каменная агароджа і брама.


У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе ўдалося адрамантаваць будынак. У гады Вялікай Айчыннай вайны царкву зачынілі. Будынак быў знішчаны пажарам у 1985 годзе. У 1989 перадан праваслаўным вернікам і быў праведзены рамонт.


 Храм узведзены на ўзвышшы і бачны здалёк. Пабудаваны ў рэтраспектыўна–рускім стылі з цэглы і бутавага камяня. Складаецца з чатырох асноўных кананічных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам узведзена трохярусная вежа – званіца.


Інтэр'ер мае зальную планіроўку. Маецца трохярусны драўляны іканастас, які распрацаваў у 19 стагоддзі архітэктрар Крыжаноўскі. Тэрыторыя царквы агароджана каменным заборам. У апошнія гады праведзены рамонт.

Каментары

Усяго каментароў: 0