Пацэвічы. Царква Нараджэння Божай Маці
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Мастаўлянскі район, Пацэвічы.
0
76
11.02.2025
Апісанне
У Мастоўскім раёне паміж Зельвай і Мастамі знаходзіцца мястэчка Пацэвічы. На ўскраіне мястэчка на мясцовых могілках у 19 стагоддзі была пабудавана драўляная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Нараджэння Божай Маці. Храм з'яўляецца помнікам народнага драўлянага дойлідства. Узведзены будынак на мураваным падмурку. У апошнія гады царква адрамантавана, а прылеглая тэрыторыя добраўпарадкавана. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.3238705
Даўгата: 24.683128
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
11.02.2025
Пацэвічы. Царква Нараджэння Божай Маці.
Па шляху з раёнага цэнтра Масты на горад Зельву, ёсць невялікае мястэчка Пацэвічы ў Мастоўскім раёне. На ўскрайку Пацэвіч на мясцовых могілках знаходзіцца драўляная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Нараджэння Божай Маці.
У часы Расійскай імперыі ў 1880 годзе Пацэвічы былі ў складзе Казлоўскай воласці Гродзенскай губерніі Слонімскага ўезда. У 1905 годзе налічвалася 124 жыхара. Пасля Рыжскага міру з 1921 года па 1939 года ў складзе Польскай дзяржавы. У гэты перыяд мястэчка ўваходзіла ў склад Навагрудскага ваяводства Слонімскага павета сельскай гміны пад назвай Казлоўшчына. Зараз гэта зусім невялікая вёска, дзе насельніцтва складае ўсяго 25 чалавек.
На мясцовых могілках у 1867 годзе была пабудавана драўляная царква. Помнік узведзены ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. У плане будынак мае прамавугольную форму. Галоўны фасад упрыгожаны чатырма пілястрамі і завершаны трапецэвідным франтонам. Будынак накрыты двухсхільным дахам. На даху над фасадам і алтаром маюцца на васьмігранных барабанах купала–цыбуліны.
Каментары
Усяго каментароў: 0