Знай свой край

Знай свой край

Самуйлавічы Дольныя. Царква Святога Мікалая

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Мастоўскі район, Самуйлавічы Дольныя

0

78

11.02.2025

Апісанне

У Мастоўскім раёне ў мястэчку Самуйлавічы Дольныя пабудавана мураваная праваслаўная царква Святога Мікалая. Храм быў пабудаваны ў пачатку 19 стагоддзі за грошы І. Аскерка ў стылі класіцызму з цэглы і бутавага камяня. Магчыма, што спачатку царква належыла ўніятам, або каталікам. Да царквы была прыпісана ў 19 стагоддзі яшчэ 1 царква, 19 вёсак, 5 царкоўна – прыхадскіх школ. У савецкія часы храм зачынілі. Будынак перадалі вернікам напрыканцы існавання СССР. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.31438194
Даўгата: 24.69976016

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

11.02.2025

Самуйлавічы Дольныя. Царква Святога Мікалая

У мястэчку з прыгожай назвай Самуйлавічы Дольныя Мастоўскага раёна ёсць мураваная праваслаўная царква Святога Мікалая.

 Храм узведзены ў часы Расійскай імперыі ў 1801 годзе з цэглы і бутавага камяня. Пабудаваны храм за сродкі Ігнація Аскерка. З 1864 года тут маюцца з дапамогай графа Мікалая Мураў'ёва сярэбраныя і пазалочаныя царкоўныя прылады: пацір, напрастольны крыж і іншыя рэчы. Прыхаджан мелася 1361 чалавек мужскога пола і 1281 жаночага. Да царквы было прыпісана 19 вёсак і мястэчак. Мелася таксама 1 царква прыпісная, пяць царкоўна – прыхадскіх школ і царкоўна – прыхадское папячыцельства. Пры царкве служыла два святары: псаломшчык і настаяцель храма. Царква мела зямлі 37 дзесяцін.

 Званіца пабудавана ў 1875 годзе. У 1876 годзе будынак перабудаваны  па праекту інжынера і архітэктара  Леанарда Кржыжаноўскага за сродкі прыхаджан.  Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў савецкія часы храм зачынілі. Перадалі святыню праваслаўным вернікам у апошнія гады існавання СССР у 1988 годзе. Быў распачаты рамонт.

 Помнік узведзены ў стылі класіцызму. Будынак мае прамавугольны ў плане аб'ём, які завершаны паўкруглай апсідай. Пасярэдзіне храма на даху знаходзіцца васьмігранны барабан з купалам – цыбулінай.

Каментары

Усяго каментароў: 0