Новая Папіна. Царква Праабражэння Гасподняга
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Драгічынскі район, Новае Папіна.
0
97
21.01.2025
Апісанне
У Драгічынскім раёне ў мястэчку Новае Папіна ёсць драўляная мураваная царква 19 стагоддзя. Храм быў пабудаваны за сродкі мясцовага шляхціча Міхаіла Ажэшкі і асвячоны ў гонар Праабражэння Гасподняга. На працягу 19 стагоддзя царкву некалькі разоў рамантавалі і набывалі царкоўныя рэчы за сродкі прыхаджан і мецэнатаў. У савецкія часы царква была зачынена. Перададзена вернікам у 1989 годзе. Праведзены рамонт. Храм узведзены ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.11684011
Даўгата: 25.11668616
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
21.01.2025
Новая Папіна. Царква Праабражэння Гасподняга
У мястэчку Новае Папіна Драгічынскага раёна ёсць старажытная царква Праабражэння Гасподняга. Храм быў пабудаваны ў 1810 годзе ў часы Расійскай імперыі на месцы старой царквы. Па некаторым крыніцам былы храм быў пабудаваны ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1723 годзе і належыў уніяцкім вернікам.
Храм узведзены на сродкі прадвадзіцеля дваранства Пінскага ўезда Міхаіла Ажэшка. Новы іканастас быў створаны ў 1870 годзе за сродкі мясцовых прыхаджан. Ігнацій Мазановіч з братам Матвеем ахвяравалі на царкву звон коштам 100 сярэбраных рублёў. А ў 1867 годзе яны ахвяравалі 500 рублёў. Святар Антоній Станкевіч за гэтыя сродкі пабудаваў званіцу, новы дах і агароджу вакол царквы. За ахвяраванні прыхаджан 99 рублёў у 1873 годзе была створана новая рызніца. Рызу з светлай парчы ахвяраваў селянін Мазановіч. Набылі новы звон і адрамантавалі дах у 1886 годзе. Пратаірэй Іаан Сергіеў у 1897 годзе на патрэбы царквы даслаў сто рублёў.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў савецкі час царкву зачынілі. І перадалі будынак праваслаўным вернікам толькі напрыканцы існавання СССР у 1989 годзе. У лістападзе 1989 года царкву зноў асвяцілі.
Царква пабудавана ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. Складаецца з трох асноўных частак: прытвор, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам надбудавана шматярусная вежа – званіца. У інтэр'еры захаваўся іканастас 19 стагоддзя.
Каментары
Усяго каментароў: 0