Знай свой край

Знай свой край

Драгічын. Царква Стрэчання Гасподняга

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., г. Драгічын, вул. Леніна, 112

0

152

30.12.2024

Апісанне

У цэнтры раённага горада Драгічын у 19 стагоддзі пабудавана драўляная царква Стрэчання Гасподняга. Папярэдні храм быў з часоў Вялікага Княства Літоўскага ў стылі барока і калі ён прыйшоў у заняпад, то вырашылі будаваць новую царкву. Царква Стрэчання Гасподняга складаецца з прытвора і малітоўнай залы. Дамінантай з'яўляецца трохярусная вежа – званіца. Царква адрамантавана. Храм дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.1868458
Даўгата: 25.15171844

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

30.12.2024

Драгічын. Царква Стрэчання Гасподняга

Невялікі раённы горад Драгічын, які знаходзіцца на шляху паміж Брэстам і Гомелем вядомы з 15 стагоддзя. Першая царква ўпамінаецца ў пачатку 17 стагоддзя ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Ранейшая царква была пабудавана ў стылі барока з двухвежавым фасадам і трымя нефамі. Калі стары храм састарэў, то вырашана было пабудаваць новую царкву.


Да нашага часу захавалася драўляная праваслаўная царква, якая знаходзіцца ў цэнтры горада на вуліцы Леніна. Храм пабудаваны ў эпоху Расійскай імперыі ў 1862 годзе і асвяцілі ў гонар Стрэчання Гасподняга.


Царква ўзведзена ў псеўда – рускім стылі і складаецца з двух асноўных частак: прытвор і асноўны аб'ём. Над прытворам трохярусная вежа – званіца, якая завершана высокім шматгранным шатром з цыбулінай. Да прытвора прыбудаваны ганак з двухскатным казырком на 4 слупах. Асноўны аб'ём накрыты трохскатным дахам. Над малітоўнай залай размешчаны васьміграны барабан з цыбулінай.


У інтэр'еры ёсць хоры і іканасас з абразамі 19 стагоддзя: «Спас Пантакратар», «Маці Божая Замілаванне», і іншыя. Ёсць каштоўны абраз «Маці Божая Вастрабрамская» 18 стагоддзя. У 1990- я гады царква была адрамантавана. Храм дзейнічае.

Каментары

Усяго каментароў: 0