Знай свой край

Знай свой край

Мілавіды. Мемарыяльны комплекс.

Мемарыяльны комплекс

Мемарыяльны комплекс

Беларусь, Брэсцкая вобл., Баранавіцкі район, Мілавіды.

0

80

01.02.2025

Апісанне

На трасе Р–43 паміж вёскамі Мілавіды і Каўпакі Баранавіцкага раёна знаходзіцца мемарыял, які прысвечаны падзеям паўстання 1863 – 1864 гадоў. Тут пад Мілавідамі ў маі 1863 года адбылася бітва паміж паўстанцамі і царскімі войскамі. У часы Польскай дзяржавы ў 1931 годзе была адчынена памятная капліца. На магіле расійскіх салдат усталяваны помнік і крыж.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.88227151
Даўгата: 25.77831975

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

01.02.2025

Мілавіды. Мемарыяльны комплекс.

Па трасе Р–43 паміж вёскамі Каўпакі і Мілавіды Баранавіцкага раёна знаходзіцца мемарыял, які прысвечаны падзеям 19-га стагоддзя.


У 1863 – 1864 гадах на тэрыторыі Беларусі, Літвы і Польшчы адбывалася паўстанне супраць Расійскай імперыі. І тут каля Мілавідаў адбылася адна з бітваў паўстанцаў з царскімі войскамі. У гонар гэтай падзеі ў часы Польскай дзяржавы тут быў створаны мемарыял. А гэты рэгіён і мястэчка у тыя часы былі пад уладай Польскай дзяржавы пасля Рыжскага міру 1921 года да 1939 года.


У маі 1931 года прайшло ўрачыстае адкрыццё мемарыяла. У адкрыцці прымаў удзел ветэран тых падзей, удзельнік паўстання паручнік Кулікоўскі, які прымаў удзел у бітве пад Мілавідамі ў 1863 годзе. Спачатку прайшла каталіцкая служба, адбылося асвячэнне помніка, а потым урачыстым маршам прайшлі калоны грамадскіх арганізацый, пажарнікаў і вайсковых частак з Баранавіч.


Мемарыял складаецца з мураванай капліцы і памятнага крыжа. Капліца мураваная, вышынёй 13 метраў. На цокалі, які ў плане ўтварае квадрат, усталяваны чатыры калоны на якіх знаходзіцца антаблемент. Завяршае помнік сферычны купал з ажурным крыжам. На магіле палеглых расійскіх салдат усталяваны памятны крыж.

Каментары

Усяго каментароў: 0