.Ворша. Касцёл Язэпа.
Храм
Беларусь, Віцебская вобл., г. Ворша, вул.Савецкая, 6.
0
272
04.10.2024
Апісанне
Касцёл Святога Язэпа быў пабудаваны ў стылі барока і класіцызму на пачатку 19 стагоддзя і быў павернуты галоўным фасадам да гістарычнага цэнтра. Першапачаткова фасад меў дзве шматярусныя вежы. У часы Расійскай імперыі ў 19 стагоддзі вежы разабрамі. Касцёл зачынілі за савецкім часам. Зараз касцёл адрэстаўраваны і дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Паркавая зона

Помнік архітэктуры

Батанічны
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.50553381
Даўгата: 30.41604566
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
04.10.2024
Ворша. Касцёл Язэпа.
У Воршы у часы Вялікага княства Літоўскага існавала некалькі каталіцкіх і некалькі праваслаўных храмаў. У 17 стагоддзі князь Друцкі – Сакалінскі запрасіў у Воршу манахаў з каталіцкага дамініканскага ордэна. Пры кляштары існаваў шпіталь. У 1780 – 1808 гадах ішло будаўніцтва мураванага касцёла святога Язэпа. Пасля анцірасійскага паўстання ў 19 стагоддзі царскімі ўладамі быў зачынены кляштар і знесены вежы на касцёле. За савецкім часам у 1930 – х гадах савецкая ўлада зачыняе касцёл і тут быў арганізаваны Дом культуры будаўнікоў, а ў пасляваенны час касцёл перабудавалі. Напрыканцы існавання СССР касцёл вярнулі вернікам. Касцёл Святога Язэпа – гэта помнік архітэктуры з элементамі барока і класіцызму. Будынак трохнефны з двухвежавым фасадам. Галоўныфасад касцёла быў падзелены на тры часткі. У інтэр'еры храма былі партрэтныя выявы фундатараў храма князя Друцкага – Сакалінскага і яго жонкі. Каля касцёла намаганнямі святароў і прыхаджан аформлена паркавая зона адпачынку з сажалкай і квятніком. У касцёле захоўваецца копія карціны «Аршанская бітва».
Каментары
Усяго каментароў: 0