Ворша. Музей гісторыі і культуры горада
Музей
Беларусь, Віцебская вобл., г. Ворша, вул. Леніна, 9.
0
240
05.10.2024
Апісанне
Ворша адзін з самых старадаўніх гарадоў на Беларусі з шматлікімі помнікамі гісторыі і архітэктуры. Але далёка ня ўсе помнікі захаваліся да нашага часу. І каб нам пазнаёміцца з векавой гісторыяй горада варта наведаць Музей гісторыі і культуры горада Ворша, які размясціўся ў гістарычным цэнтры на супраць езуіцкага калегіума. У двары музея знаходзіцца адноўлены помнік эпіграфікі 12 стагоддзя Рагвалодаў камень.
Катэгорыі

Платна

Літаратурны

Экспазіцыя

Помнік архітэктуры

Гістарычнае

З дзецьмі
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.50702262
Даўгата: 30.42412448
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
05.10.2024
Ворша. Музей гісторыі і культуры горада
Аршанскі музей гісторыі і культуры знаходзіцца ў старажытным будынку, які пабудаваны напрыканцы 19 стагоддзя побач з былым езуіцкім кляштаром. Музей быў заснаваны ў 1989 годзе, а адчынены для наведвальнікаў у 1992 годзе. Асноўная экспазіцыя музея размешчана ў 4 залах. Археалагічная экспазіцыя распавядае пра знаходкі з самога горада Ворша, так і пра наваколіцы. Тут прадстаўлены вырабы са шкла, керамікі, костак і каштоўных металаў. Ёсць экспанаты, якія распавядаюць пра старажытныя храмы і манастыры, пра дзейнасць Куцеінскай друкарні 17 стагоддзя, калі Ворша з'яўлялася адным з буйнейшых цэнтраў кірылічнага друку на землях Вялікага княства Літоўскага. Вы пабачыце старадрукі і нумізматычную калекцыю. Шмат у музеі інфаріацыі пра жыццё Воршы у часы Расійскай імперыі і ў гады СССР. У двары музея ў 1998 годзе ўсталяяваны муляж помніка эпіграфікі 12 стагоддзя, так званы Рагвалодаў камень. Камень, як мяркуюць даследчыкі знаходзіўся каля вёскі Дзятлава Аршанскага раёна. І на гэтым камені па загаду Друцкага князя Рагвалода Барысавіча, унука Усяслава Чарадзея, у 1171 годзе быў зроблены надпіс, высечаныя шасціканцовы крыж з манаграмамі. Надпіс быў на царкоўнаславянскай мове: «В лето 6679 месяца мая в 7 день доспен крест сей. Господи помози рабу своему Василию в крещении именем Рогволоду сыну Борисову». Памеры каменя были 3 на 2 з паловай метра и важыў 24 тоны. На вялікі жаль, Рагвалодаў камень быў узарваны ў 1934 годзе пры будаўніцтве дарогі Мінск – Масква.
Каментары
Усяго каментароў: 0