Орша. Ільінская царква.
Храм
Беларусь, Віцебская вобл., г. Орша, вул. Ільінская, 1.
Апісанне
Пры наведванні Оршы абавязкова варта прыйсці на Замкавую гару дкуль адкрываецца незвычайна прыгожая панарама гістарычнага цэнтра горада і поймы Дняпра. На задняпроў'і вашу ўвагу адразу прыцягне Ільінская царква 19 стагоддзя. Царква пабудавана ў 1880 – х гадах на месцы драўлянага храма 15 стагоддзя. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
04.10.2024
Ворша. Ільінская царква
На левым беразе Дняпра недалёка ад Куцеінскага манастыра была пабудавана ў 1880 годзе мураваная Свята – Ільінская царква. Першая царква ўзведзена драўляная і датуецаа 15 стагоддзем. Паводле падання, гэта царква Святога Ільі была пабудавана па загаду караля і Вялікага князя Казіміра ў гонар выратавання яго жонкі Елізаветы, якая купалася ў дзень прарока Ільі і ледзь не патанула. І вось у гонар яе выратавання Казімір загадаў будаваць па ўсёй краіне цэрквы Святога Ільі. Прыхаджанамі былі жыхары Ільінскай слабады ў задняпроў'і. Ільінская царква - гэта помнік архітэктуры рэтраспектыўна – рускага стылю. Акрамя царквы ёсць яшчэ некалькі культавых і гаспадарчых пабудоў. Тэрыторыя храма абнесена мураванай агароджай у 19 стагоддзі. Варта звярнуць увагу на контрфорсы па вуглам агароджы, якія маюць паўкруглую форму. У мураванай агароджы ў падмурку закладзены памятны камень з надпісам , які датуецца 17 стагоддзем. Кананічную чатырохчасткавую кампазіцыю храма складаюць наступныя часткі: прытвор – званіца, трапезная, малітоўная зала і пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Уваход у царкву з галоўнага фасада вылучаны традыцыйным для рускага храмавага дойлідства 17 стагоддзя чатырохслуповым рундуком, які завершаны гранёным шатром з макаўкай. Архітэктурнай дамінантай з'яўляецца шматярусная званіца. У інтэр'еры царквы ёсць шматлікія старадаўнія абразы. Вакол храма захаваліся старыя пахаванні святароў і прыхаджан. Зараз пры царкве Святога Ільі знаходзіцца жаночы Свята – Успенскі манастыр.