Знай свой край

Знай свой край

Орша. Манастыр базыльян.

Храм

Храм

Беларусь, Віцебская вобл., г. Орша, завулак Музейны, 12.

Апісанне

На правым беразе ракі Аршыцы сярод шчыльнай забудовы Оршы знаходзяцца руіны ўніяцкага кляштара базыльян. Калісці гэта быў квітнеючы і прыгожы архітэктурны ансамбль. Але з цягам часу быў знішчаны храм і прыйшоў у заняпад будынак кляштара. Двухпавярховы мураваны кляштар і дагэтуль уражвае сваімі памерамі і маштабам.

Катэгорыі

На рэстаўрацыі

На рэстаўрацыі

Гідралагічны

Гідралагічны

Гістарычнае

Гістарычнае

Крушня

Крушня

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

05.10.2024

Ворша. Манастыр базыльян

Калі б вы апынуліся ў горадзе Ворша ў 17 – 18 стагоддзях, то пабачылі, што палова плошчы горада займаюць культавыя будынкі і манастыры. Горад быў шматканфесійны і перадусім тут пражывалі праваслаўныя, каталікі і ўніяты. І кожнная канфесія імкнулася пабудаваць сваю прыгожую і масштабную царкву. Манастыр базыльян быў заснаваны ў 1642 годзе уніяцкім мітрапалітам Антоніем Сялявам і першыя будынкі былі драўляныя. У сярэдзіне 18 стагоддзя ўзводзяцца мураваныя збудаванні ў стылі позняга барока і ў тым ліку ўніяцкая царква ў імя Пакрава Божай Маці. Манастыр па перыметры быў абнесены мураванай сцяной. Пасля падаўлення анцірасійскага паўстання на нашых землях у 1832 годзе манастыр базыльян быў перададзены праваслаўным вернікам – мужскому Пакроўскаму манастыру. Царква перабудавана ў стылі класіцызму, а ў памяшканні манастыра адчынена духоўнае вучылішча. У савецкія часы ў 1930 – х гадах архітэктурны комплекс перадалі пад музей. Пасля вайны ў 1960 – я гады царкву знеслі, а будынак манастыра выкарыстоўваўся пад жылыя памяшканні. Царква была пабудавана ў стылі позняга барока і уяўляла з сябе 3 – нефную крыжова – купальную базіліку з двухвежавым фасадам. Падмуркі царквы захаваліся і яе ў будучым можна будзе аднавіць. Манастырскі жылы корпус Г – падобны ў плане будынак. Помнік архітэктуры рэспубліканскага значэння. Некалькі год таму побач з манастыром была пабудавана невялікая драўляная царква.

Каментары