Знай свой край

Знай свой край

Ворша. Этнаграфічны музей «Млын».

Музей

Музей

Беларусь, Віцебская вобл., г. Ворша, вул. Замкавая, 2.

0

251

04.10.2024

Апісанне

У гістарычным цэнтры Воршы паміж Замкавай гарой і езуіцкім калегіўмам захаваўся дарэвалюцыйны будынак вадзянога млына на рацэ Аршыца. Будынак адрэстаўраваны і зараз там знаходзіцца этнаграфічны музей. Каля млына таксама ёсць старадаўні аўтамабільна – пешаходны мост якому больш за сотню год. Па масту можна прайсці і зрабіць панарамныя фатаздымкі млына.

Катэгорыі

Платна

Платна

Экспазіцыя

Экспазіцыя

Гістарычнае

Гістарычнае

З дзецьмі

З дзецьмі

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Гідралагічны

Гідралагічны

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.50623773
Даўгата: 30.42144227

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

04.10.2024

Воша. Этнаграфічны музей «Млын».

Горад Ворша быў заснаваны ў тым месцы, дзе зліваецца невялікая рачулка Аршыца з Дняпром. І зараз там да нашага часу захаваўся помнік археалогіі замкавая гара. У пачатку 20 - га стагоддзя на Аршыцы недалёка ад замкавай гары быў пабудаваны з чырвонай цэглы двухпавярховы вадзяны млын, а побач цагляны мост. Млын з'яўляецца помнікам прамысловай архітэктуры. З 1995 года ў будынку млына адкрыты этнаграфічны музей «Млын», які з'яўляецца філіялам Музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны. Першая частка экспазіцыі носіць назву «Хлеб наш надзённы». Тут распавядаецца пра сялянскую працу па вырошчванню хлеба. Прадстаўлены экспанаты, бытавыя рэчы, якія выкарыстоўвалі сяляне ў час пасеву і жніва. У другой частцы экспазіцыі пад назвай «Святло душы і таленту» наведвальнікі пазнаёмяцца з прадметамі духоўнай культуры. У музеі прадстаўлена вялікая калекцыя даматканых рушнікоў, народных касцюмаў, іконы і керамічны посуд. Ёсць і зала для правядзення часовых выставаў на ніжняй палове млына. На галоўным фасадзе млына захавалася дата пабудовы будынка – 1902 год. У музем можна набыць сувеніры.

Каментары

Усяго каментароў: 0