Знай свой край

Знай свой край

Ворша. Езуіцкі калегіум.

Музей

Музей

Беларусь, Віцебская вобл., г. Ворша, вул. Леніна, 6 а.

0

281

04.10.2024

Апісанне

Калі вы будзеце ў гістарычным цэнтры Воршы, то вы абавязкова зверніце ўвагу на вялікі будынак з вежай і гадзіннікамі – гэта былы езуіцкі калегіўм. З пачатку 17 стагоддзя ў самым цэнтры Воршы цэлы квартал займаў каталіцкі ордэн езуітаў, дзе быў пабудаваны касцёл Архангела Міхаіла і калегіўм з гаспадарчымі будынкамі. Касцёл не захаваўся, а ў будынку калегіўма знаходзіцца музей, бібліятэка і кафэ.

Катэгорыі

Платна

Платна

Экспазіцыя

Экспазіцыя

Гістарычнае

Гістарычнае

З дзецьмі

З дзецьмі

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Актыўны адпачынак

Актыўны адпачынак

Гастранамічны

Гастранамічны

Літаратурны

Літаратурны

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.507359
Даўгата: 30.42299795

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

04.10.2024

Ворша. Езуіцкі калегіум.

Каталіцкі ордэн езуітаў з'явіўся ў Воршы па прывілею караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта Вазы. Адным з уплывовых фундатараў быў канцлер Вялікага княства Літоўскага Леў Сапега. Езуіцкі калегіум у Воршы помнік архітэктуры барока 17 – 18 стагоддзя. Быў пабудаваны цэлы архітэктурны комплекс - кляштар з касцёлам і гаспадарчымі будынкамі. Узведзены касцёл Святога Міхаіла, езуіцкі калегіум, музычная бурса і школа, аптэка. У калегіўме на той час давалася самая лепшая адукацыя і прычым бясплатная для прадстаўнікоў усіх хрысціянскіх канфесій. Тут выкладаліся наступныя прадметы: рыторыка, гісторыя, геаграфія, логіка, філасофія і многія іншыя. У калегіуме працаваў тэатр і быў створаны «Аршанскі кодэкс» - гэта зборнік папулярных драмаў і інтэрмедыяў эпохі барока, якія ставіліся на Беларусі і Польшчы. У 1812 годзе ў будынку калегіўма спыняўся імператар Францыі Напалеон Банапарт і вядомы пісьменнік Стэндаль. Сярод вядомых выкладчыкаў былі Антоній Люстыг і Пётр Пузына. Выпускніком езуіцкага калегіўма з'яўляецца першы міністр народнай асветы Расійскай імперыі Пётр Завадоўскі. Езуіцкі калегіўм быў зачынены у 1820 – м годзе і перабудаваны пад турму. А касцёл зачынілі ў 1832 годзе і разабралі на будаўнічыя матэрыялы. Да нашага часу захаваўся падмурак. У апошнія гады ў будынку калегіўма праведзена рэстаўрацыя і тут зараз знаходзіцца бібліятэка і музей. На вежы калегіўма ўсталяваны гадзіннік.

Каментары

Усяго каментароў: 0