Знай свой край

Знай свой край

Ворша. Царква Раства Багародзіцы

Храм

Храм

Беларусь, Віцебская вобл., г. Ворша, вул. Савецкая, 4 А.

0

240

05.10.2024

Апісанне

У 17 стагоддзі недалёка ад замка была пабудавана праваслаўная царква Раства Багародзіцы ў стылі барока. Пазней храм перабудавалі. У савецкія часы царква заччынена, а пасля вайны знесена. Пасля развалу СССР на месцы царквы праведзены археалагічныя раскопкі. У апошнія гады святыня адноўлена і дзейнічае, як праваслаўны храм.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.5062115
Даўгата: 30.4175767

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

05.10.2024

Ворша. Царква Раства Багародзіцы.

У Воршы паміж замкавай гарой і касцёлам Святога Язэпа знаходзіцца праваслаўны храм 17 стагоддзя царква Раства Багародзіцы. Царква будуецца ў 1661 годзе. Будынак рамантавалі ў пачатку 19 стагоддзя. Перад царквой была пабудавана мураваная званіца. У савецкія часы царква зачыняецца, а ў 1961 годзе будынак знесены. Праводзіліся археалагічныя раскопкі на падмурках царквы ў 1994 – 1995 гадах. І ў пачатку 2000- х гадоў храм быў адбудаваны. Царква помнік архітэктуры ў стылі барока з элементамі класіцызма. Будынак цэнтрычны, кубападобны аб'ём, які завяршае паўсферычны купал. Над купалам узвышаецца васьмігранны ліхтар.Такія ж чатырохгранныя вежы пабудаваны па вуглам асноўнага аб'ёму. Архітэктурны стыль барока добра праглядаецца ў пластыцы веж і авальных люкарнях у аснове купала. А рысы класіцызму добра бачныя у аднолькавых кампазіцыях фасадаў, якія завершаны трохвугольнымі франтонамі, у антамблеменце з дарычным фрызам і парных паўкалонах. Царква мае галоўны і два бакавыя ўваходы. Інтэр'ер быў аздоблены ў стылі позняга барока. У сутарэннях храма была крыпта з пахаваннямі.

Каментары

Усяго каментароў: 0