Знай свой край

Знай свой край

Агароднік. Капліца Святых Іаахіма і Ганны.

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Лідскі раён, Агароднікі, Ленінская вул., 2а

0

249

04.12.2024

Апісанне

Па шляху з Бярозаўкі на Ліду, як праедзеце раку Нёман, ёсць невялікая вёсачка Агароднікі. За мостам направа на ўскраіне вёскі мясцовыя могілкі, на якіх у 18 стагоддзі была пабудавана каталіцкая капліца. Святыню асвяцілі ў гонар Святых Іаахіма і Ганны. Грошы на будаўніцтва храма далі прадстаўнікі шляхецкага роду Салагубы.

Капліца драўляная, пабудавана ў стылі класіцызму з выкарыстаннем дарычнага ордэра. Будынак не раз пакутаваў ад пажараў і быў амаль знішчаны пажарам у савецкія часы. Адноўлена ў 1990-я гады. Капліца дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.71813761
Даўгата: 25.45785703

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

04.12.2024

Агароднікі. Капліца Святых Іахіма і Ганны

На ўскраіне мястэчка Агароднікі на могілках знаходзіццца мураваная капліца, якую асвяцілі ў гонар Святых Іахіма і Ганны.

Капліца была пабудавана ў 1763 годзе за сродкі Салагубаў. Будынак узведзены па праекту італьянскага архітэктара Петрунэлі, якога запрасілі Салагубы. Некалькі разоў драўлянае збудаванне цярпела ад пажару і рамантавалася ў 19 стагоддзі Ленскімі. Як мяркуюць даследчыкі, што пасля той перабудовы касцёл і набыў сённяшні выгляд. У савецкія часы каталіцкая святыня была занядбаная і ў 1975 годзе адбыўся моцны пажар, пасля якога храм доўгі час не аднаўляўся і знаходзіўся ў паўзруйнаваным стане.

 Пасля развала Савецкага Саюза ўзнікла цікавасць да старадаўніх руін храма і пачаліся працы па аднаўленні капліцы. Былі вывучаны архіўныя матэрыялы ў Гродна ў абласным архіве. Пачалася рэстаўрацыя капліцы і к чэрвеню 2000 года да дня Святых Іахіма і Ганны каталіцкая святыня набыла першасны выгляд.

Будынак пабудаваны ў стылі класіцызму і ў плане вырашаны, як прамавугольнік. Галоўны фасад аформлены порцікам з шасцю калонамі дарычнага ордэра і завершана трохкутным франтонам. Над франтонам надбудавана двухярусная чацвярыковая вежачка з крыжам. Да асноўнага аб'ёму прыбудавана апсіда.

Каментары

Усяго каментароў: 0